Стафілініды

Стафілініды, стафіліны, каротканадкрылыя (Staphylinidae) — велізарнае па колькасці відаў сямейства цвердакрылых. Яны лёгка вызначаюцца па кароткім надкрылы.

Стафілініды
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Staphylinidae Lameere, 1900

Падсямействы
  • Aleocharinae
  • Apateticinae
  • Brathininae
  • Dasycerinae
  • Empelinae
  • Euaesthetinae
  • Glypholomatinae
  • Habrocerinae
  • Leptotyphlinae
  • Megalopsidiinae
  • Micropeplinae
  • Microsilphinae
  • Neophoninae
  • Olisthaerinae
  • Omaliinae
  • Osoriinae
  • Oxyporinae
  • Oxytelinae
  • Paederinae
  • Phloeocharinae
  • Piestinae
  • Proteininae
  • Protopselaphinae
  • PselaphinaeАшчупнікі
  • Pseudopsinae
  • Scaphidiinae
  • Solieriinae
  • Staphylininae
  • Steninae
  • Tachyporinae
  • Trichophyinae
  • Trigonurinae

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  113265
NCBI  29026
EOL  8620
FW  69284

Да сямейства адносяць 46 000 відаў (або 55 000 з улікам уключэння ў яго ў 2009 годзе сямейства Сцыдменіды). Гэтая група жукоў мае старажытнае паходжанне. Выкапнёвыя рэшткі датуюцца трыясавым (220 млн гадоў), мелавым і юрскім перыядам. Таксама знойдзены ў Балтыйскім бурштыне (алігацэн). Пашыраны паўсюдна, за выключэннем Антарктыды. На тэрыторыі Беларусі каля 700 відаў.

Стафілін валасаты (Emus hirtus) занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь (2-е выданне) і Чырвоную кнігу Украіны[1].

Апісанне

Прадстаўнікі сямейства дасягаюць ад аднаго да 35 міліметраў у даўжыню, але большая іх частка не перавышае 8 мм. Адрозніваюцца кароткім надкрыллем і як правіла вузкім целам. Цела вузкае. Галава вялікая, з буйнымі сківіцамі. Вусікі пераважна складаюцца з 11 членікаў. Крылы часта даўжэйшыя за цела.

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

  • Максімава С. А. Стафілі́ны, стафілініды, каротканадкрылыя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 181—182. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Стафилиниды // Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1986. — 831 с. — 100 000 экз. (руск.)

Спасылкі