Сур’яварман II

Сур’яварман II (кхмер.: សូរ្យវរ្ម័នទី២; 1113 г. — паміж 1145 г. і 1150 г.) — дэвараджа (манарх) Кхмерскай імперыі, знакаміты пабудовай Ангкор-Вата.

Сур’яварман II
សូរ្យវរ្ម័នទី២
Меркаваны партрэт Сур’явармана II (Ангкор-Ват)
Меркаваны партрэт Сур’явармана II (Ангкор-Ват)
дэвараджа
1181 — 1218
ПапярэднікДхараніндраварман I
ПераемнікДхараніндраварман II
Нараджэнне1113
Ясадхарапура
Смерць1150
Ясадхарапура
РодMahîdharapura[d]
БацькаКшытындратыя
МаціНарэндралакшмі
Веравызнаннеіндуізм
Дзейнасцьпалітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Абставіны жыцця Сур’явармана II да ўзыходжання на трон з'яўляюцца меркаванымі. Вядома, толькі тое, што яго бацькамі былі Кшытындратыя і Нарэндралакшмі, пляменніца або ўнучка дэвараджы Дхараніндравармана I (11071113 гг.). Кіраванне апошняга суправаджалася канфрантацыяй паміж высакароднымі сем'ямі, фактычным адлучэннем паўднёвай часткі імперыі. Але Дхараніндраварман I загінуў у бітве, пры невядомых абставінах знік яго паўднёвы апанент, і дэвараджам стаў Сур’яварман II.

Валадарства Сур’явармана II адзначылася кансалідацыяй унутранай улады Кхмерскай імперыі і актыўнай знешняй палітыкай. Ён устуляваў сувязі з Кітаем, пашырыў межы на захадзе. Аднак войны супраць Чампы і Дай-В’ета не мелі поспеху. Сур’яварман II здолеў пасадзіць на трон Чампы свайго стаўленіка, але паўстанне чамаў вымусіла кхмераў пакінуць гэту краіну. Магчыма, што Сур’яварман II не перажыў падзею, паколькі ніякіх далейшых запісаў пра яго няма.

Культурная дзейнасць

Сярэдзіна XII ст. была адзначана культурным ўздымам у Кхмерскай імперыі. Па загаду Сур’явармана II быў пабудаваны шэраг індуісцкіх храмавых комплексаў. Найбольш вядомым з іх з'яўляецца Ангкор-Ват.

Спасылкі