Сцяг Камбоджы

Прапорцыі: 2:3. Уяўляе сабой палотнішча з трыма рознавялікімі гарызантальнымі палосамі сіняга і чырвонага колераў. Палосы размяшчаюцца наступным чынам: зверху сіняя (1/4 шырыні сцяга), далей чырвоная (1/2), ніжэй - сіняя (1/4 шырыні сцягу). На чырвонай паласе змешчана выява Храма Ангкор-Ват белага колеру.

Камбоджа
Зацверджаны20 кастрычніка 1948
Адменены9 кастрычніка 1970
Паўторна
заснаваны
30 чэрвеня 1993
ПрапорцыяМаленькі чорна-белы вексілалагічны сімвал або піктаграма, якае паказвае розныя выкарыстанні сцяга 2:3

Прыняты ў 1948 г. Адменены ў 1970 г. Адноўлены ў 1993 г. Сіні колер сцяга сімвалізуе манархічную ўладу, чырвоны - народ, белы - рэлігію (будызм і брахманізм). Храм Ангкор сімвалізуе Сусвет, вышэйшыя боскія сілы і каралеўскую ўладу (згодна з камбаджыйскімі традыцыямі, манарх з'яўляецца пасярэднікам паміж боствамі і людзьмі). Такім чынам, цэнтральны сімвал сцягу азначае трыяду - Рэлігія-Нацыя-Кароль.

Гістарычныя нацыянальныя сцягі

СцягПерыядДзяржаўны лад
18631948Сцяг Камбоджы як пратэктарата Францыі
19421945Сцяг Камбоджы пры японскай акупацыі
19481970, 1993-цяпер. часСцяг Каралеўства Камбоджа
19701975Сцяг непрызнанай «Кхмерскай рэспублікі» пры Лон Ноле
19751979Сцяг «Дэмакратычнай Кампучыі» (рэжым Пол Пота)
19791989Сцяг Народнай рэспублікі Кампучыя (в'етнамская акупацыя)
19891991Сцяг Дзяржавы Камбоджа
19921993Сцяг пераходнай адміністрацыі ААН у Камбоджы