Сялява

Сялява, Рапушка еўрапейская[1] (Coregonus albula) — прэснаводная і паўпрахадная рыба роду сігаў сямейства ласосепадобных.

Сялява
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Coregonus albula (Linnaeus, 1758)

Падвіды
  • Coregonus albula albula
  • Coregonus albula ladogensis
Ахоўны статус

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  161963
NCBI  36180
EOL  223193

Назва

Сяляўкай у Беларусі часта называюць верхаводку (укляю), рыбу сямейства карпавых, але гэта зусім не сваяк сялявы.

Апісанне

Цела верацёнападобнае, выглядам нагадвае селядца. Спіна шэра-блакітная, бакі белаватыя, бруха белае, вочы серабрыстыя. Кормяцца планктонам, ракападобнымі, дробнай рыбай. Даўжыня да 46 см, маса сялявы да 1,2 кг (у Беларусі даўжыня да 25 см, маса да 200 г).

Арэал

Пашыраная ад Ірландыі да басейнаў Балтыйскага і Барэнцава мораў, трапляецца ў азёрах вярхоўя Волгі. Мае шмат лакальных форм. Буйная форма з Чудскага, Анежскага, Ладажскага і іншых буйных азёраў называецца рыпус. У Беларусі водзіцца пераважна на поўначы і паўночным захадзе, у глыбокіх азёрах басейна Дзвіны і Нёмана, у тым ліку у Дрывяты, Нарач і іншых.

Выкарыстанне

Мяса смачнае, белае, далікатнае, без дробных костак, утрымлівае да 6 % тлушчу. У свежым выглядзе сялява хутка псуецца, захоўваецца не больш за 1 суткі нават на лёдзе. Спажываюць у асноўным салёную (асабліва са спецыямі), вэнджаную, вырабляюць кансервы.

Зноскі

Літаратура