Міжнародны саюз аховы прыроды

Міжнародны саюз аховы прыроды (МСАП, фр.: Union internationale pour la conservation de la nature, IUCN) — міжнародная некамерцыйная арганізацыя, якая займаецца асвятленнем праблем захавання біяразнастайнасці планеты, прадстаўляе навіны, кангрэсы, якія праходзяць у розных краінах, спісы відаў, якія маюць патрэбу ў асаблівай ахове ў розных рэгіёнах планеты. Арганізацыя мае статус назіральніка пры Генеральнай Асамблеі ААН.

Міжнародны саюз аховы прыроды
Тыпміжнародная арганізацыя
Год заснавання5 кастрычніка 1948
Размяшчэнне
Сфера дзейнасцізахаванне[d]
Прыбытак
  • 148 млн $ (2019)
Колькасць супрацоўнікаў
  • каля 1 100 чал.
Даччыныя арганізацыіLarge Carnivore Initiative for Europe[d]
Вэб-сайтiucn.org (англ.)

Арганізацыя заснаваная ў 1948 годзе, яе штаб-кватэра размешчаная ў горадзе Гландэ (Швейцарыя). Саюз аб’ядноўвае 82 дзяржавы, 111 ўрадавых устаноў, больш за 800 няўрадавых арганізацый і каля 10 000 навукоўцаў і экспертаў з 181 краіны свету.

У 1978 годзе ў Ашгабадзе на XIV Генеральнай асамблеі МСАП[1] адобрана і 5 сакавіка 1980[2] года прынята Сусветная стратэгія аховы прыроды — праграма мер, якая абагульняе вопыт краін у шматгадовай дзейнасці па ахове прыроды.

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі