Сяргей Аляксандравіч Адашкевіч

беларускі скульптар

Сяргей Аляксандравіч Адашкевіч (9 верасня 1918, в. Перацяткі, Койданаўская воласць, Заходняя вобласць — 25 жніўня 2007, Мінск) – беларускі скульптар.

Сяргей Аляксандравіч Адашкевіч
Дата нараджэння9 верасня 1918(1918-09-09)
Месца нараджэння
Дата смерці25 жніўня 2007(2007-08-25) (88 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасціскульптар
Жанрстанковая скульптура[d] і манументальная скульптура[d]
Вучоба
Мастацкі кірунакрэалізм
Член у
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені

Біяграфія

Вучыўся ў Віцебскім мастацкім тэхнікуме (1935—1937) у М. Керзіна, у Горкаўскім мастацкім вучылішчы[ru] (1938—1940).Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Жыў у Мінску.

Творчасць

Працаваў у станковай і манументальнай скульптуры. Працы вылучаюцца кампазіцыйнй закончанасцю, дакладнасцю трактоўкі, мяккасць святлоценявой мадэліроўкі формы.

Удзельнік мастацкіх выставак з 1949 года.

Асноўныя працы: «За мір» (1953), «1941 год» (1958), «Ленін-гімназіст» (1981), Мікалай Судзілоўскі–Руссель (1981), помнікі ахвярам фашызму ў в. Дражна (1964), воінам і партызанам, загінуўшым у Вялікую Айчыную вайну ў в. Церабуты (1968), Францыску Скарыну (1990) ва ўнутраным двары галоўнага корпуса Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[1].

Удзельнічаў у дэкаратыўным аэдабленні будынкаў сувораўскага вучылішча, Галоўпаштамта, Нацыянальнага маетацкага музея Рэспублікі Беларусь, дамоў на Прывакзальнай плошчы ў Мінску.

Станковыя творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондзе Беларускага саюза мастакоў.

Зноскі

Літаратура

  • Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 1. — С. 51. — 704 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0496-9.
  • Беларускі саюз мастакоў: Энцыклапедычны даведнік / аўтар-складальнік Б. А. Крэпак і інш. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — С. 36. — 664 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
  • Адашкевіч Сяргей Аляксандравіч // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БелТА, 2004. — С. 616. — 704 c.: іл. — ISBN 985-6302-64-1.