Сібірская Вікіпедыя

Сібірская Вікіпедыя (па-сібірску: Сибирска Википеддя) — закрыты раздзел Вікіпедыі на сібірскай мове[1].

Сібірская Вікіпедыя
Сибирска Википеддя
Выява лагатыпа
URLru-sib.wikipedia.org
Тып сайтамоўны раздзел Вікіпедыі[d]
Мова(-ы)сібірска-чалдонская (штучная)
УладальнікWikimedia
АўтарЯраслаў Залатароў
Пачатак працы1 кастрычніка 2006 года
Канец працы1 лістапада 2007 года
Бягучы статусвыдалены
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Заснаваны 1 ліпеня 2006 года. 3 кастрычніка 2006 года колькасць артыкулаў у Сібірскай Вікіпедыі дасягнула 5 000. Станам на 11 жніўня 2007 года раздзел меў больш за 7 200 артыкулаў і паводле колькасці артыкулаў займаў 80-е месца сярод Вікіпедый. Закрыты рашэннем Фонду 19 верасня 2007 года.

Удзельнікі сібірскай Вікіпедыі займаліся перакладаннем розных тэкстаў на штучную сібірскую мову.

Сібірская мова

Сібірская мова — штучная мова на аснове сібірскіх старажыльчаскіх гаворак. Стваральнікі сцвярджалі, што такім чынам намагаліся стварыць культурны феномен у падтрымку ідэі асобнага сібірскага (сібірска-чалдонскага) народу. Пры распрацоўцы яны выкарыстоўвалі гаворкі паўночнарускага дыялекту, вядомага з IX стагоддзя[2].

У англійскай Вікіпедыі існаванне сібірскай мовы не было пацверджана аўтарытэтнымі крыніцамі[3]. Стваральнікаў штучнай мовы абвінавачвалі ў сепаратызме[4].

Гісторыя

8 кастрычніка 2006 года колькасць артыкулаў складала каля 6400. Да 2007 года раздзел выйшаў на 66-е месца ў спісе Вікіпедый з 6924 артыкуламі, такім чынам апярэджваючы некаторыя жывыя мовы: афрыкаанс, узбекскую, беларускую і г. д.

Тым не менш, 5100 артыкулаў былі пустыя: пра гады з 2999 г. да н. э. па 2100  г. н. э. Таксама было 162 артыкулы пра дзесяцігоддзі (у большасці пустых, альбо з паведамленнем: Чо было в ети годы, нам неведомо), 370 пустых артыкулаў пра дні. Яшчэ 251 артыкул быў напалову пусты і паведамляў аб нацыянальных даменах верхняга ўзроўню. Такім чынам, колькасць «сапраўдных» артыкулаў у раздзеле на сібірскай мове не перавышала 1200.

У артыкулах скажалася інфармацыя; напрыклад, былі згадкі, што для вядомых рускамоўных пісьменнікаў руская мова не была роднай: «На россейским говоре писавшы баюны Россейской анперии, сгонодоблены со всех народов: татарин Тургенев, украинец Чехов, поляк Достоевской, жыды Ильф и Петров, личнось неврубной народноси Пушкин, и никому-то из них етот мажной говор не был родимым. Ить весь руской народ обнакновенно лекотал дружно»[5]

Раздзел быў закрыты 19 верасня 2007 года.

Крыніцы