Дамен верхняга ўзроўню

Дамен верхняга ўзроўню (англ.: top-level domain, скар. TLD) — апошняя частка назвы дамена, паслядоўнасць літар пасля апошняй кропкі ў назве любога дамена. Так, у назве дамена www.website.com, даменам верхняга ўзроўню з'яўляецца com (альбо COM, таму што падзелу на вялікія і малыя літары ў назвах даменаў няма).

Арганізацыя Internet Assigned Numbers Authority (IANA) на сённяшні дзень падзяляе дамены верхняга ўзроўню на тры тыпы:

  • Нацыянальныя дамены верхняга ўзроўню (country code top-level domains, ccTLD): ужываюцца ў краінах альбо ў залежных тэрыторыях. Даўжыня — дзве літары, напрыклад by для Беларусі.
  • Агульныя дамены верхняга ўзроўню (generic top-level domain, gTLD): ужываюцца (па меншай меры тэарэтычна) у класах арганізацый (напрыклад, com для камерцыйных арганізацый). Даўжыня — звыш трох літар. Большасць агульных даменаў верхняга ўзроўню дазваляецца выкарыстоўваць на любых тэрыторыях свету, але па гістарычных прычынах mil (ваенны) і gov (урадавы) могуць ужывацца толькі Злучанымі Штатамі Амерыкі. Агульныя дамены верхняга ўзроўню падзяляюцца на субкласавыя спансіраваныя дамены верхняга ўзроўню (sponsored top-level domains, sTLD), напрыклад, .aero, .coop, .museum і неспансіраваныя дамены верхняга ўзроўню (unsponsored top-level domains, uTLD), напрыклад .biz, .info, .name і .pro.
  • Інфраструктурныя дамены верхняга ўзроўню (infrastructure top-level domain).

Поўны спіс даменаў верхняга ўзроўню змешчаны ў наступным артыкуле: спіс даменаў верхняга ўзроўню.

Гістарычныя дамены верхняга ўзроўню

Дамен .nato быў утвораны ў канцы 1980-х арганізацыяй NIC для НАТА, але праз некаторы час высветлілася, што ні адзін з такіх даменаў не дазваляў адэкватна вызначыць статус міжнародных арганізацый. Таму неўзабаве NIC быў утвораны яшчэ адзін дамен з назвай .int для ўжывання міжнароднымі арганізацыямі, прапанаваўшы НАТА выкарыстоўваць замест існуючага варыянта nato.int. Такім чынам, дамен верхняга ўзроўню nato перастаў выкарыстоўвацца, але канчаткавае яго выдаленне адбылося толькі ў ліпені 1996 года.

Іншымі гістарычнымі даменамі верхняга ўзроўню былі .cs для Чэхаславакіі, .su для Савецкага Саюза і .zr для Заіра.

Гл. таксама

Спасылкі па тэме