Сін’ітыра Таманага

Сін’іты́ра Тамана́га (яп.: 朝永 振一郎; 31 сакавіка 1906, Кіёта, Японія — 8 ліпеня 1979) — японскі фізік-тэарэтык, адзін са стваральнікаў квантавай электрадынамікі. Член Японскай АН[ru] (1951). Замежны член АН СССР (1971).Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1965) «за фундаментальныя працы па квантавай электрадынаміцы, якія мелі глыбокія наступствы для фізікі элементарных часціц» сумесна з Дж. Швінгерам і Р. Фейнманам.

Сін’ітыра Таманага
яп.: 朝永振一郎
Дата нараджэння31 сакавіка 1906(1906-03-31)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці8 ліпеня 1979(1979-07-08)[1][2][…] (73 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
БацькаTomonaga Sanjūrō[d]
Род дзейнасціфізік-тэарэтык, прафесар, фізік, даследчык
Навуковая сферафізіка
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Скончыў Кіёцкі ўніверсітэт (1929). З 1932 у Інстытуце фізічных і хімічных даследаванняў, у 1941—1969 прафесар Такійскага ўніверсітэта (у 1956—1962 яго прэзідэнт). Адначасова ў 1963—1969 дырэктар Інстытута аптычных даследаванняў і прэзідэнт Навуковага савета Японіі.

Навуковы ўклад

Навуковыя працы па квантавай тэорыі поля, квантавай электрадынаміцы, ядзернай фізіцы, фізіцы элементарных часціц і касмічных прамянёў.

Прадказаў мезаатамы (1940), прапанаваў каварыянтную фармулёўку квантавай тэорыі поля (1942). Распрацаваў т. зв. звышмнагачасавы фармалізм (1946), што прывяло да ўзнікнення квантавай электрадынамікі.

Узнагароды

Публікацыі

Зноскі

  • Nishijima K. Sin-itiro Tomonaga, 1906–1979 // Nature / M. SkipperNPG, Springer Science+Business Media, 1979. — Vol. 282, Iss. 5734. — P. 117–118. — ISSN 1476-4687; 0028-0836doi:10.1038/282117A0
  • а б スピンは回る — 1976.
  • https://www.leopoldina.org/fileadmin/redaktion/Mitglieder/CV_Tomonaga_Sin-Itiro_D.pdf
  • Літаратура

    • Таманага Сін’ітыра // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. С. 411.
    • Дайсон Ф. Томонага, Швингер и Фейнман — лауреаты Нобелевской премии по физике // Успехи физ. наук. 1967. Т. 91, вып. 1.

    Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)