Рычард Філіпс Фейнман

Рычард Філіпс Фейнман (Файнман) (анг.: Richard Phillips Feynman; 11 мая 191815 лютага 1988) — амерыканскі вучоны. Асноўныя дасягненні належаць да вобласці тэарэтычнай фізікі. Адзін са стваральнікаў квантавай электрадынамікі. У 1943-1945 уваходзіў у лік распрацоўшчыкаў атамнай бомбы ў Лос-Аламасе. Распрацаваў метад інтэгравання па траекторыях у квантавай механіцы (1948), а таксама т. зв. метад дыяграм Фейнмана (1949) у квантавай тэорыі поля, з дапамогай якіх можна тлумачыць ператварэнні элементарных часціц. Прапанаваў пратонную мадэль нуклона (1969), тэорыю квантованных віхраў. Рэфарматар метадаў выкладання фізікі ў ВНУ. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1965, сумесна з С. Таманагай і Дж. Швінгерам).

Рычард Філіпс Фейнман
англ.: Richard Phillips Feynman
Дата нараджэння11 мая 1918(1918-05-11)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці15 лютага 1988(1988-02-15)[2][3][…] (69 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
БацькаMelville Arthur Feynman[d]
МаціLucille Feynman[d]
ЖонкаArline Feynman[d][7][8]
ДзеціMichelle Feynman[d][9][8][…]
Род дзейнасціфізік, квантавы фізік, вынаходнік, пісьменнік, выкладчык універсітэта, перкусіяніст, фізік-тэарэтык, папулярызатар навукі, палітык, аўтар
Навуковая сферафізіка
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнікДжон Арчыбальд Уілер
Вядомыя вучніРоберт Баро
Дэніэль Хілс
Вядомы якадзін са стваральнікаў сучаснай квантавай электрадынамікі, зрабіў істотны ўклад у квантавую механіку і квантавую тэорыю поля, яго імя носіць метад дыяграм Фейнмана
Член у
Узнагароды
Сайтrichardfeynman.com
ПодпісВыява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Акрамя Нобелеўскай прэміі, Фейнман быў удастоены прэміі Альберта Эйнштэйна Мемарыяльнага фонду Люіса і Розы Страус (1954), прэміі па фізіцы Эрнэста Арланда Лоўрэнса Камісіі па атамнай энергіі Злучаных Штатаў Амерыкі (1962) і міжнароднага залатога медаля Нільса Бора Дацкага таварыства інжынераў-будаўнікоў, электрыкаў і механікаў (1973).

Фейнман быў членам Амерыканскага фізічнага таварыства, Бразільскай акадэміі навук і Лонданскага каралеўскага таварыства. Ён быў абраны членам Нацыянальнай акадэміі навук ЗША, але пазней выйшаў у адстаўку.

Акрамя тэарэтычнай фізікі, займаўся даследаваннямі ў галіне біялогіі.

Зноскі

  • Richard Feynman // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • а б FamilySearch Family Tree — 2009. Праверана 10 студзеня 2022.
  • а б в г д е ё ж MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
  • https://www.mtn-view.com/internet-database/
  • Los Angeles TimesLA: 1881. — ISSN 0458-3035; 2165-1736 Праверана 5 верасня 2021.
  • а б The Jewish Journal, Jewish Journal of Greater LAЛос-Анджэлес: 1985. Праверана 5 верасня 2021.
  • https://aapt.org/Conferences/wm2019/upload/Michelle-Feynman.pdf Праверана 28 жніўня 2021.
  • а б NNDB — 2002.
  • Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)