Таццяна Мікалаеўна Сівец

(Пасля перасылкі з Таццяна Сівец)

Таццяна Мікалаеўна Сівец (23 чэрвеня 1982, Мінск) — беларуская журналістка, паэтэса, сцэнарыст-драматург, перакладчыца[1][2].

Таццяна Сівец
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнніТаццяна Мікалаеўна Сівец
Дата нараджэння23 чэрвеня 1982(1982-06-23) (41 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства Беларусь
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасцідраматург, перакладчыца, паэтка, журналістка, пісьменніца, вядучая, казачніца, тэлевядучая
Гады творчасціЗ 1993 г.
Мова твораўБеларуская
ДэбютКрасавік, 1997 г. (газета «Сям'я»)
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
naya1982.livejournal.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Таццяна Сівец нарадзілася ў Мінску 23 чэрвеня 1982 года. Скончыла ў 1997 годзе музычную школу № 11, у 2000 годзе — мінскую сярэднюю школу № 185.

У 11 год пачала пісаць вершы (1993 год)[3]; упершыню апублікавалася ў красавіку 1997 года ў газеце «Сям’я». З’яўлялася сябрам літаратурнага гуртка пры СШ № 176 г. Мінска «Імкненне», адным з кіраўнікоў якога з’яўляўся вядомы беларускі пісьменнік, сябра Саюзу пісьменнікаў Беларусі Артур Вольскі[4][5].

З 2003 года — сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі[6].

У 2005 годзе скончыла факультэт беларускай філалогіі і культуры БДПУ імя М. Танка, атрымаўшы спецыяльнасць настаўніка англійскай мовы, беларускай мовы і літаратуры. Падчас навучання кіравала сустрэчамі ўніверсітэцкага літаратурнага аб’яднання «Крокі»[4]. Са жніўня па лістапад 2005 года працавала аглядальнікам газеты «Разам!». З 2005 па 2008 год — аспірантка Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[7], дзе даследавала тэму «Дж. Г. Байран і байранізм у беларускай паэзіі: пераклады і ўплывы».

З 2006 года супрацоўнічае з радыё «Беларусь»[1] — рыхтуе аўтарскія праекты прысвечаныя вывучэнню беларускай мовы і літаратуры па-англійску, рыхтуе праграмы па-англійску, а таксама праекты, якія распавядаюць пра культуру і традыцыі Беларусі.

З 2011 года — галоўны рэдактар рэспубліканскага моладзёвага часопіса «Маладосць»[3]. З 1 снежня 2011 года — галоўны рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва» (стала першай жанчынай на пасадзе кіраўніка выдання[8]).

З 2012 па 2016 год — член Прэзідыума Праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі[9]. У 2016 годзе скончыла Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь[10].

З 2013 па 2017 год — вядучая праграмы «Ды@блог. Пра літаратуру» на тэлеканале «Беларусь 3»[11].

З 14 верасня 2015 года — першы намеснік галоўнага рэдактара газеты «Медыцынскі веснік». З 14 чэрвеня 2016 года — галоўны рэдактар газеты «Медыцынскі веснік»[12].

З кастрычніка 2016 года — ганаровы член Саюза пісьменнікаў Азербайджана[13].

З 2016 па 2021 год — старшыня Міжнароднага фонду Янкі Купалы[13].

Працуе ў рэчышчы паэзіі, прозы, крытыкі, драматургіі, паэтычнага перакладу. Перакладае на беларускую мову творы паэтаў Рэспублікі Комі, Таджыкістана, Кітая, Расіі, Вялікабрытаніі, Польшчы, Украіны, Азербайджана. Яе вершы перакладзены на азербайджанскую, англійскую, балгарскую, калмыцкую, рускую, украінскую, чачэнскую мовы[10][14].

Бібліяграфія

Кнігі

  • «Праляцець па вясёлцы» (Бібліятэчка часопіса «Маладосць», 2002 г.) — кніга паэзіі;
  • «Ліпеньская навальніца» («Мастацкая літаратура», 2003 г.) — кніга паэзіі;
  • «Таму, хто знойдзе» («Логвінаў», 2008 г.) — вершы, проза, п’есы, пераклады[6][15];
  • «Брык і Шуся шукаюць лета» (РВУ «Літаратура і Мастацтва», 2012 г.) — казка-размалёўка;
  • «Куды прапала малпа Маня?» (РВУ «Выдавецкі дом „Звязда“», 2014 г.) — кніга для дзяцей, працяг прыгод Брыка і Шусі, якія гэтым разам гуляюць у дэтэктываў[16].
  • «Самы лепшы падарунак» (РВУ «Выдавецкі дом „Звязда“», 2014 г.) — аповеды пра дзяўчынку Таццяну, якая распавядае свае гісторыі, шчыра дзеліцца сваімі думкамі і перажываннямі[17]. Кніга для дзяцей і іх бацькоў.
  • «Разняволенасць» (РВУ «Выдавецкі дом „Звязда“», 2016 г.) — зборнік уласных вершаў паэткі, а таксама пераклады Таццяны Сівец аўтараў з Азербайджана, Казахстана, Украіны, Расіі, Славакіі, іншых краін[18].
  • «Заўтра будзе сонца! : П’есы» (Выдавец У. Хурсік, 2021 г.) — п’есы Таццяны Сівец, напісаныя цягам апошніх пятнаццаці гадоў.
  • «Цаца: история про Слоненка, который не хотел быть большим и толстокожим» (Полиграфкомбинат, 2023).

Творы ў зборніках

  • «Лісты да нябожчыкаў» — зборнік фантастыкі беларускіх аўтараў «Люстэрка Сусвету» («Мастацкая літаратура», 2007)[19].
  • «Казкі пра Вожыка Васю» («Залаты талер»: казкі для мал. і сярэд. шк. узросту. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2012. — 210 с.). Беларуская аўтарская казка.
  • «Брык і Шуся шукаюць лета» (п’еса): «Падарожжа ў свет дзівосаў»: для мал. шк. узросту. — Мінск: Беларусь, 2013. — 264 с.
  • «Блок „А“» (апавяданне): «Кахаць і верыць»: зборнік апавяданняў маладых пісьменнікаў. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2013. — 398 с.

Суаўтарства

  • «Мінск — сталіца Беларусі» (2011 г.)[3].
  • «Віцебск — горад майстроў і мастакоў» (2013 г.).

Драматургія (спектаклі)

Узнагароджанне Таццяны Сівец літаратурнай прэміяй «Залаты купідон—2013». 7 верасня 2014, Заслаўе, Дзень беларускага пісьменства
  • «Брык і Шуся шукаюць лета» (прэм’ера — 30 кастрычніка 2010 года, Беларускі тэатр юнага гледача[20]) — спектакль драматурга Таццяны Сівец у пастаноўцы рэжысёра Ягора Лёгкіна[21][22].
  • «Балотная каралева» (прэм’ера — 24 студзеня 2018 года, Беларускі тэатр юнага гледача) — спектакль па п’есе Таццяны Сівец «Не расказвай мне казкі». Рэжысёр — Яўген Рэкеш[23].

Артыкулы

Пераклады

  • «Мелодыя натхнення» (2012, «Беларуская энцыклапедыя імя П.Броўкі») — зборнік перакладзеных на англійскую мову твораў шэрагу беларускіх паэтаў[4][25].

Узнагароды

Зноскі

Літаратура

  • Мак-Мілін А. Лірычны парыў. Таццяна Сівец // Рунь. Маладыя беларускія паэты пачатку ХХІ стагоддзя. — Мн.: Кнігазбор, 2016. — 236 с. — ISBN 978-985-7144-43-3.

Спасылкі