Тэракт у Магадыша (2022)

тэрарыстычны акт у Магадыша

Тэракт у Магадышатэрарыстычны акт (выбух) каля будынку Міністэрства адукацыі Самалі ў цэнтры Магадыша 29 кастрычніка 2022 года[1]. Былі падарваныя два аўтамабілі. Загінулі больш за 100 чалавек, пацярпелі больш за 300 чалавек.

Тэракт у Магадыша
Рэакцыя людзей на выбух
Рэакцыя людзей на выбух
Месца нападуМагадыша, Самалі
2°01′57″ пн. ш. 45°18′21″ у. д.HGЯO
Дата29 кастрычніка 2022
Спосаб нападуаўтамабільная бомба
Загінулыябольш за 100
Параненыябольш за 300
Падазраваныя«Аль-Шабаб»

Выбухі ў Магадыша адбыліся ў дзень, калі прэзідэнт Самалі, прэм'ер-міністр і іншыя высокапастаўленыя чыноўнікі абмяркоўвалі барацьбу з баевікамі «Аль-Шабаб»[2].

Падзеі

У суботу, 29 кастрычніка 2022 года, каля будынка Міністэрства адукацыі Самалі ў цэнтры Магадыша адбыліся два падрывы аўтамабіля тэрарыстамі-смяротнікамі. Першы выбух прагрымеў у 14:00[2]. Другі выбух прагрымеў праз некалькі хвілін, калі машыны хуткай дапамогі прыбылі на месца першага выбуху. Другі выбух адбыўся ў ажыўлены абедзенны час каля рэстарана. Ад абодвух выбухаў выбіла шкло ў найбліжэйшых будынках[2][3][4] The Somali Journalists Syndicate said that a television reporter was among those killed by the second explosion.[5].

Ахвяры

Загінулі больш за 100 чалавек, пацярпелі больш за 300 чалавек. Сярод пацярпелых рэпарцёр «Голасу Амерыкі» у Самалі і фотакарэспандэнт агенцтва «Рэйтэр»[6].

Авіякампаніі Катара, Турцыі і Эфіопіі адмянілі авіярэйсы ў Магадыша, баючыся новых тэрактаў. Хаця ні адна з груповак не ўзяла на сябе адказнасць за тэракт, прэзідэнт Самалі Хасан Шэйх Махмуд абвінаваціў у яго арганізацыя ісламісцкую тэрарыстучную арганізацыю «Аль-Шабаб»[1].

Зноскі