A potato hater (разм · уклад · артыкулы · выявы · інф. · журналы · блакіроўкі · правы)

Моўныя звесткі ўдзельніка
be-NБеларускаяродная мова ўдзельніка.
uk-4Цей користувач володіє українською мовою майже як рідною.
ru-4Этот участник владеет русским языком почти как родным.
en-3This user has advanced knowledge of English.
pl-2Ten użytkownik posługuje się językiem polskim na poziomie średnio zaawansowanym.
de-1Dieser Benutzer beherrscht Deutsch auf grundlegendem Niveau.
Удзельнікі паводле моў
Гэты ўдзельнік — прадстаўнік ЛГБТ супольнасці.


OOjs UI icon math-invertУдзельнік цікавіцца матэматыкай


Biology iconУдзельнік цікавіцца біялогіяй


Дапрацаваць

Моўныя хібы

Тут збіраю як хібы-хібы (адхіленні ад літаратурнай нормы), так і ўсё, што мне не падабаецца (недарэчныя канструкцыі, калькі, канцылярыт, русізмы, украінізмы, паланізмы, абынеякумаскалізмы і г.д.)

Гэта набор прынцыпаў, якімі я кіруюся ў напісанні артыкулаў, а не набор правіл, ды і я супраць прэскрыптывізму[en].

ХібаЛепейПрыклад
Догляд (дагляд) за кім?, за чым?Догляд (дагляд) каго? чаго?Догляд валасоў
Догляд жывёлы
Даглядаць за кім?, за чым?Даглядаць каго? што?Даглядаць дзяцей
Даглядаць расліны
Паляванне/паляваць за кім? за чым?Паляванне/паляваць на каго? на што?Той, хто хоча паляваць на вялікую зверыну, павінен мець і вялікую цярплівасць... (М. Паслядовіч)
Па ўзорыНа ўзорствораны на ўзор ...
Хварэць чым?Хварэць на што?Захварэў на грып
А лепш/больш/менш/... (чым) БА лепшы/большы/меншы/... за БТо ж здалося камару, што ён большы за гару. (П. Броўка)
У 14 тамах, у 20 чалавек (і падобнае)З 14 тамоў, з 20 чалавекзбор твораў з 14 тамоў, атрад з дваццаці чалавек
НеадкладнаНеўзабаве, адразуадразу пасля складання пратакола
ЗамовіцьЗаказацьВярнуўся ён да вечару дамоў і заказаў кухару засмажыць адменнага зайца. (М. Гарэцкі)
Распавядаць, распавесціРасказваць, расказацьА пра адно такое здарэнне проста-такі варта расказаць. (Я. Колас)
Падвергнуць, падвяргаць—, паставіць, выставіць, падставіць, падвесці, зрабіць, накласці, аддаць, даць, узяць, уздзейнічацьабстраляць (замест падвергнуць абстрэлу),
абмеркаваць, паставіць на абмеркаванне (замест падвергнуць абмеркаванню),
пакараць, накласці кару (замест падвергнуць пакаранню),
узяць на выпрабаванне (замест падвергнуць выпрабаванню)
Паколькі (у другой частцы)БоШведская карона карысталася падтрымкай каталіцкай царквы, бо магла абараніць святароў і ўласнасць царквы ад мясцовых князёў.
Паколькі (у першай частцы)А як, а раз, разА як тут было прахалодна ды спакойна, то Арцём ад здавальнення нават усміхнуўся сам сабе. (Я. Колас)
Так якБо, а як (аналагічна паколькі)
Дадзены, бягучыГэтыУ гэтым выпадку, у гэтай сітуацыі, у гэты момант
Дадзеныя (інфармацыя)ДаныяПерадача даных
НакірунакНапрамак, кірунакВыбліскі гэтыя, як агні маякоў, указвалі напрамак танкістам. (І. Мележ)
Тысячамі дарог і ў розных кірунках збягае вясною снегавая вада. (Я. Колас)
НапрыканцыПад канец, у канцыПраўда, рабіў ён гэта ў цёплае надвор'е пад канец лета. (Я. Колас)
БачнаВідаць, відноЛабановіч кінуў бачлівы погляд, але там было ціха, нікога не відаць. (Я. Колас)
ЧутнаЧуваць, чутноУ гэтым голасе восені чуваць нейкі смутак, а здаецца, так нядаўна яшчэ гучаў другі голас, радасны, свежы голас вясны. (Я. Колас)
Відаць/чуваць каго? што?Відаць/чуваць хто? што?
але не відаць каго? чаго?
Сярод соцень светлых і цёмных галоў, валасатых і лысых, відаць і старастава галава. (Я. Колас)
У голасе Вольгі Віктараўны чуваць насмешка. (Я. Колас)
Пусткаю аднэй поле, сенажаць,— не відаць людзей, песень не чуваць... (Я. Купала)
СпякотнаГорачаНібы ля сонца, горача на полі, Плугі дымяцца ад гарачыні. (А. Астапенка)
Уступіць у сілуУвайсці ў сілу
Уступіць у пасадуЗаняць пасаду