Удзельнік:Einimi/Чарнавік

Герб СССР

У гербах усіх рэспублік СССР прысутнічалі серп і молат, чырвоная зорка, якія сімвалізавала камунізм (на гербе РСФСР зорка з'явілася пазней за ўсіх, у 1978 годзе), узыходзячае сонца і каласы. Гэтыя элементы былі акружаны прадуктамі сельскай гаспадаркі, якія вырабляліся ў кожнай рэспубліцы — бавоўна ў азіяцкіх рэспубліках, пшаніца ў Казахстане, Украіне і Беларусі вінаград — у Малдове. На ўсіх гербах быў напісаны лозунг «Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!» на афіцыйных мовах рэспублікі і на рускай.

Як правіла, гістарычныя і нацыянальныя сімвалы ў перыяд СССР траплялі пад забарону. З распадам СССР большасць новаўтвораных дзяржаў вярнулі свае папярэднія сімвалы, не звязаныя з СССР, аднак Беларусь, Узбекістан і Таджыкістан і зараз выкарыстоўваюць савецкую сімволіку ці яе мадыфікацыі.

Ніжэй прадстаўлены гербы рэспублік на момант распаду СССР.

Гербы саюзных рэспублік

ГербРэспублікаДата прыняццяКароткае апісаннеЗаўвагі

Герб Азербайджанскай ССР
Азербайджанская ССР14 лютага 1931Уяўляў сабой малюнак сярпа і молата, нафтавай вышкі на фоне ўзыходзячага сонца, апраўленых вянком з бавоўны і каласоў, з надпісам на азербайджанскай і рускай мовах: «Азербайджанская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка», «Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!» У верхняй частцы герба — пяціканцовая зорка.

У наш час некаторыя былыя рэспублікі і рэгіёны СССР выкарыстоўваюць відазмененыя версіі сваіх савецкіх гербаў: Беларусь1995 года), Прыднястроўе (непрызнаная дзяржава), Таджыкістан, Узбекістан.

Гербы аўтаномных рэспублік (АССР)

Ніжэй прадстаўлены гербы аўтаномных савецкіх сацыялістычных рэспублік (на момант распаду СССР).

У складзе РСФСР

У складзе Азербайджанскай ССР

У складзе Узбекскай ССР

У складзе Грузінскай ССР

Цікавыя факты

Паколькі Балтыйскае мора знаходзіцца на захадзе ад Латвіі, сонца, намаляванае на яе гербе савецкага часу, можа быць прынята за заходзячае, а не ўзыходзячае.

У той жа час вядомы горад-курорт Юрмала размешчаны на паўднёвым узбярэжжы Рыжскага заліва. У дадзеным месцы нябачны сегмент сутачнай паралелі Сонца летам знаходзіцца цалкам за марскім гарызонтам. Гэта значыць, Сонца як заходзіць у мора, так і ўзыходзіць — таксама з мора (варта адзначыць, што гэта можна назіраць і ў Юрмале, і ў сталіцы Латвіі — Рызе).

Нягледзячы на тое, што на гербе Армянскай ССР намаляваная гара Арарат, сама гара размешчана на тэрыторыі Турцыі. Наконт гэтага існуе байка:

Армянская ССР прымае першую канстытуцыю, якая ўключае і апісанне герба рэспублікі. Турцыя заяўляе рэзкі пратэст з гэтай нагоды: Арменія не мае права адлюстроўваць на сваім дзяржаўным гербе тэрыторыю, якая не належыць ёй. Адказ савецкага боку: на турэцкім сцягу намаляваны паўмесяц, але тэрыторыя Месяца не належыць Турцыі.

Толькі два гербы рэспублік мелі форму правільнага круга: гэта гербы Грузіі і Арменіі. На іх, акрамя таго, чырвоная зорка знаходзіцца не ў самым версе герба.

Гл. таксама

  • Сцягі рэспублік СССР

Літаратура

  • Поцелуев В. А. Гербы Союза ССР: Из истории разработки / Редактор М. А. Романова, художник В. И. Примаков. — М.: Политиздат, 1987. — 166 с.

Спасылкі