Украінская Праваслаўная Царква (Маскоўскага патрыярхата)

Украінская Праваслаўная Царква (УПЦ; укр.: Українська православна церква, уласнае імя і афіцыйнае найменне ў рэестры: Кіеўская мітраполія Украінскай Праваслаўнай Царквы) — самакіравальная праваслаўная царква з правамі шырокай аўтаноміі ў складзе Рускай Праваслаўнай Царквы[4][5].

Украінская Праваслаўная Царква
Українська Православна Церква
Свята-Панцеляймонаўскі манастыр у Феафаніі
Асноўная інфармацыя
Прадстаяцель у наш часмітрапаліт Ануфрый (Беразоўскі)
ЦэнтрКіеў
Рэзідэнцыя ПрадстаяцеляКіева-Пячэрская Лаўра
Юрысдыкцыя (тэрыторыя) Украіна
 Аўтаномная Рэспубліка Крым[1]
 Севастопаль[1]
Мова набажэнстваўцаркоўнаславянская, украінская
Каляндарюліянскі, новаюліянскі (румынскія парафіі)
Колькасць
Епіскапаў85 (53 кіруючых, 25 вікарных, 7 на спачыне)[2]
Епархій53[2]
Навучальных устаноў22[3]
Манастыроў191[3]
Прыходаў11 358[3]
Святароў9 573[3]
Манахаў і манашак5 103[3]
Сайтwww.orthodox.org.ua

Гісторыя

27 кастрычніка 1990 года Архірэйскі сабор Рускай праваслаўнай царквы скасаваў Украінскі экзархат і заснаваў самакіравальную з правамі шырокай аўтаноміі Украінскую Праваслаўную Царкву. Разам з іншымі праваслаўнымі і грэка-каталіцкай цэрквамі Украіна, УПЦ лічыць сябе прамой спадчынніцай Кіеўскай мітраполіі X стагоддзя[6].

Паводле звестак Дзяржкамнацрэлігій станам на 1 студзеня 2010 года з'яўляецца найбуйнейшым ва Украіне рэлігійным аб'яднаннем паводле колькасці прыходаў і святароў[7].

Пасля Аб'яднальнага сабору ўкраінскіх праваслаўных цэркваў[uk] 15 снежня 2018 года, адзінай кананічнай праваслаўнай царквой у эўхарыстычных зносінах са Сусветным праваслаўем стала Праваслаўная царква Украіны, кананічны статус УПЦ (МП) застаецца нявысветленым[8][9]. Па канонах Сусветнага праваслаўя, пасля таго як Украіна атрымала Томас ад Канстанцінопальскага патрыярхату 6 студзеня 2019 года, Маскоўскі патрыярхат ва Украіне перастаў існаваць і страціў кананічнасць[10][11].

Пачынаючы з канца 2018 года, УПЦ (МП) перапыніла сувязь з Сусветнай праваслаўнай царквой, перапыніўшы эўхарыстычныя зносіны з усімі памеснымі праваслаўнымі цэрквамі свету праз Рускую Праваслаўную Царкву[12][13][14]. УПЦ (МП), разам з РПЦ, пайшла на схізму (Маскоўска-Канстанцінопальская схізма (2018)[en]) па выніках Сінода РПЦ у Мінску 15 кастрычніка 2018 года.

27 мая 2022 года на фоне ўварвання Расіі ва Украіну ў Кіеве адбыўся Сабор Украінскай Праваслаўнай Царквы, які асудзіў вайну, а таксама прыняў дапаўненні і змены ў Статут[15]. Пастановай Сабора УПЦ прыняла рашэнне аб сваёй поўнай самастойнасці і незалежнасці[16].

Прадстаяцелі

Прадстаяцелем з'яўляецца мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Украіны, які носіць тытул «Найблажэнны». З 17 жніўня 2014 ім з'яўляецца Ануфрый (Беразоўскі).

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі