Уладзімір Мікалаевіч Вішнеўскі

(Пасля перасылкі з Уладзімір Вішнеўскі)

Уладзі́мір Мікала́евіч Вішне́ўскі (нар. 17 лютага 1955, Балотчыцы, Слуцкі раён) — беларускі мастак-графік, кніжны ілюстратар, жывапісец, скульптар, педагог.

Уладзімір Мікалаевіч Вішнеўскі
Дата нараджэння17 лютага 1955(1955-02-17) (69 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасціграфік, ілюстратар, скульптар
Месца працы
Жанрпартрэт, пейзаж, тэматычная карціна, кніжная ілюстрацыя
Вучоба
Вядомыя працы«Вянок беларускіх народных песень» (1988)
УплыўПётр Свентахоўскі, Васіль Шаранговіч

Біяграфія

Творы

Мастацтвазнавец Ігар Ціткоўскі так характэрызуе творчасць мастака:

Адна з галоўных тэм, што прасочваецца ў творчасці Уладзіміра Вішнеўскага — барацьба дабра і зла. Менавіта раскрыццё гэтай тэмы надае яго кампазіцыям пачуццё дынамікі, унутранай напружанасці і драматызму.Сюжэты іх звычайна патрабуюць філасофскага, неадназначнага прачытання. Мастак карыстаецца мовай сімвалаў і алегорый, спалучае рэалістычную манеру з гратэскам. Кампазіцыі будуюцца на кантрастных супрацьпастаўленнях светлага і цёмнага, блізкага і дальняга планаў, ракурсаў. Абраная мастаком тэма звычайна раскрываецца ў серыях графічных лістоў. Сярод іх — серыі «Птушкаловы» (каляровы афорт, 1983), «Кірмаш спадзяванняў», «Пабудова чалавека» (1987), «Туга страчанага сусвету» (тэмпера, 1983)[1].

Уладзімір Вішнеўскі з’яўляецца аўтарам ілюстрацый да кніг Уладзіміра Ягоўдзіка «Янка і ружа» (1992) і «Ці вернецца князь Кук?» (1993).

Аформіў кніжныя выданні Якуба Коласа, Кандрата Крапівы, Алеся Разанава, Максіма Лужаніна, Фёдара Дастаеўскага, Алаізы Пашкевіч (Цёткі).

За ілюстрацыі кніг «Вянок беларускіх народных песень» (Мн. 1988) і «Палата кнігапісная» Міколы Нікалаева (Мн. 1993) атрымаў дыпломы беларускіх рэспубліканскіх конкурсаў «Мастацтва кнігі».

Творы мастака знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, у прыватных зборах Беларусі і замежжа.

Выстаўкі

Зноскі

Спасылкі