2015 год у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва

2015 год пачаўся з падзей, якія пакідаюць прыкметны след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва.

Падзеі

I квартал

  • 21 студзеня: у Цэнтры Сучасных Мастацтваў адбылася прэс-канферэнцыя, на якой была прадстаўлена канцэпцыя беларускага павільёна 56-й Венецыянскай біенале сучаснага мастацтва – праект «Архіў сведкі вайны» (куратарская група: Аляксей Шынкарэнка, Вольга Рыбчынская). Праект рэалізуецца пры ўдзеле Канстанціна Селіханава, які стаў пераможцам конкурсу куратарскіх канцэпцый, праведзенага Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.
  • 23 студзеня: адкрыццё калектыўнай выстаўкі «Вілейскія далягляды» беларускіх мастакоў Вольгі Гацко, Уладзіміра Сайко, Андрэя Лычкоўскага, Фёдара Ладуцька і Яўгена Шунейкі, выставачная зала Вілейскага краязнаўчага музея[8]
  • 26 студзеня: адбылася сустрэча дыскусійнага клуба на галерэі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Тэма абмеркавання «Што такое сучасны рэалізм? Ці сучасны сучасны рэалізм?» па выніках персанальнай выставы жывапісу Марыі і Мікалая Ісаёнкаў «Двое пад адным дахам». У абмеркаванні прынялі ўдзел экспаненты, мастакі, мастацтвазнаўцы і журналісты: Вольга Архіпава, Мікола Бушчык, Пётра Васілеўскі, Аляксандр Грышкевіч, Сямён Дамарад, Ларыса Міхневіч, Наталля Сяліцкая, Ілля Свірын (Сін), Надзея Усава, Ларыса Фінкельштэйн, Канстанцін Селіханаў, Аляксандр Радаеў.
  • 27 студзеня9 лютага: выстаўка жывапісу Антона Вырвы, «Галерэя Мастацтва», Мінск
  • 29 студзеня24 лютага: выстаўка «Сустрэча», Галерэя «Вільнюс», Мінск. 16 мастакоў прадставілі каля 50 работ (жывапіс, акварэль, графіка). Сярод аўтараў — Мікалай Ісаёнак, Віталь Чарнабрысаў, Віктар Васюкевіч, Уладзімір Сытчанка, Уладзіслаў Петручык, Юрый Яскевіч, Генадзь Капусцін і іншыя[9]
  • 3 лютага28 лютага: выстаўка мастацкага тэкстылю і керамікі «Сем + Два», Цэнтр Сучасных Мастацтваў, Мінск
  • 3 лютага4 сакавіка: выстаўка «Код памяці», прысвечаная 90-годдзю адзінага ў сваім родзе ў Брэсце і Беларусі горадабудаўнічага помніка драўлянай архітэктуры — калоніі Варбурга. Музей «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці», Брэст. У экспазіцыю ўвайшлі фотаздымкі, выкананыя берасцейцамі ў калоніі імя Варбурга, аўтарскія малюнкі-рэканструкцыі У. М. Губенка, архіўныя здымкі з фонду Амерыканскага габрэйскага камітэта «Джойнт», зробленыя ў 1923—1924 гадах у калоніі Ф. Варбурга, арыгінальныя прадметы і матэрыялы з фондаў Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея і музея Брэсцкай яўрэйскай абшчыны[10]
  • 5 лютага: лекцыя міжнароднага эксперта ў галіне культурнай палітыкі і менеджменту ў культуры, кіраўніка секцыі ЮНЕСКА па культурнай палітыцы, прафесара і дэкана факультэта драматычных мастацтваў Універсітэта мастацтваў у Белградзе Мілены Драгічэвіч-Шэшыч «Сучаснае мастацтва як каталізатар сацыяльных зменаў», Галерэі сучаснага мастацтва «Ў»[11]
  • 18 лютага27 сакавіка: калектыўны міжнародны выставачны праект «Свет без межаў», Гарадская мастацкая галерэя твораў Л. Шчамялёва
  • 20 лютага30 красавіка: мастацкая выстаўка майстроў савецкай эпохі «Адлюстраванне мінулай эпохі», мастацкая галерэя «ЛаСандр-арт», Мінск
  • 4 сакавіка19 сакавіка: персанальная выстаўка жывапісу і графікі Валерыя Песіна «Дэталі», Цэнтр Сучасных Мастацтваў, Мінск[13]
  • 17 сакавіка: «Круглы стол» па пытаннях сучаснага беларускага выяўленчага мастацтва. Тэма абмеркавання «Актуальна ці сёння сучаснае беларускае выяўленчае мастацтва? Ці не засталося яно ў мінулым стагоддзі? Што актуальна сёння? Ці варта «сутыкаць ілбамі» сучаснае і актуальнае? Што застанецца ў гісторыі, а што адыдзе ў нябыт?» па выніках персанальнай выстаўкі жывапісу і графікі Валерыя Песіна «Дэталі», Цэнтр Сучасных Мастацтваў, Мінск. У абмеркаванні прынялі ўдзел мастакі, мастацтвазнаўцы і калекцыянеры: Вольга Архіпава, Мікола Бушчык, Пётра Васілеўскі, Мікалай Паграноўскі, Дзяніс Барсукоў, Надзея Усава, Ларыса Фінкельштэйн, Вольга Сазыкіна, Анна Вашчынчук, Віталь Чарнабрысаў, Яўген Ксяневіч, Андрэй Плясанаў  (бел. (тар.)), Аляксандр Радаеў. Мадэратар дыскусіі — Таццяна Маркіна[16].

II квартал

  • 3 красавіка: вернісаж Васіля Пяшкуна, галерэя «Мастацтва», Мінск
  • 7 красавіка: адкрыццё выстаўкі Тамары Шэлест «Bez Slou», Цэнтр Сучасных Мастацтваў, Мінск
  • 14 красавіка: адкрыццё выстаўкі мастакоў тэатра і кіно «Маштаб 1 : 25», Палац мастацтва, Мінск
  • 19 чэрвеня1 ліпеня: персанальна мастацка выстаўка Абрама Львовіча Куцікава «Час Рыбы», Палац мастацтва, Мінск
  • 19 чэрвеня1 ліпеня: Фестываль эксперыментальнага мастацтва ДАХ-ХХVIII «Рэйтан», Палац мастацтва, Мінск
  • 23 чэрвеня8 ліпеня: групавая выстава «Дыплом», Галерэя сучаснага мастацтва «Ў». Арганізавана платформай «Факультэт Агітацыйнай Крытыкі» (ФАК) сумесна са студэнтамі-выпускнікамі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў 2015 года: Алесяй Галотай, Уладзімірам Грамовічам, Алесяй Жыткевіч, Алесем Кудрашовым, Глебам Аманкулавым і іншымі
  • 26 чэрвеня27 верасня: выстаўка «Беларускі іканастас», Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Мінск

III квартал

IV квартал

Памерлі

Мікола Тарасюк у музеі «Ўспаміны Бацькаўшчыны»

Галерэя жывапісу

Зноскі