Урад СССР

Ура́д СССР (сін. Урад Саюза ССР; савецкі ўрад) — абагульнёнае найменне цэнтральнага органа дзяржаўнага кіравання агульнай кіраўніцкай кампетэнцыі Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік (СССР).

Герб СССР выкарыстоўваўся ў якасці асноўнага сімвала ўрада СССР у гады 1923—1991

У савецкі час пры ўжыванні тэрміна «Урад СССР» у якасці афіцыйнага наймення канкрэтнай ўстановы ў яго напісанні выкарыстоўваліся загалоўныя літары. Выразы «ўрад», «савецкі ўрад» і іх вытворныя ў кантэксце Савецкага Саюза ўжываліся ў мінулым і выкарыстоўваюцца ў цяперашні час, як правіла, нефармальна — часцяком для абазначэння ўсёй сукупнасці органаў дзяржаўнай улады і кіравання СССР[1].

У розныя гады ўрад СССР меў наступныя назвы[2]:

Советская РоссияСавет народных камісараў РСФСР[3](30 снежня 1922 — 6 ліпеня 1923 года)
Савет Народных Камісараў СССР(6 ліпеня 1923 года — 15 сакавіка 1946)
Савет Міністраў СССР(15 сакавіка 1946 — 14 студзеня 1991)
Саюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікКабінет Міністраў СССР(14 студзеня — 26 снежня 1991)
Саюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікКамітэт па аператыўнаму кіраванню народнай гаспадаркай СССР[4](28 жніўня — 20 верасня 1991)
Саюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікМіжрэспубліканскі эканамічны камітэт СССР[5](20 верасня — 14 лістапада 1991)
Саюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікКамітэт па аператыўнаму кіраванню народнай гаспадаркай СССР(14 лістапада — 26 снежня 1991)[6]

Гісторыя тэрміна

Слова Урад не сустракаецца ні ў Дагаворы аб утварэнні СССР, ні ў Канстытуцыі СССР 1924 года; аднак словазлучэнне Урад Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік ужывалася ўжо ў назвах афіцыйных друкаваных органаў Саўнаркама СССР на працягу ўсяго часу іх існавання (з 1924 па 1946 год). Толькі з прыняццем Канстытуцыі СССР 1936 года, дзе Савет Народных Камісараў СССР быў названы «Урадам СССР», гэты тэрмін увайшоў у афіцыйнае ўжыванне. У Канстытуцыі 1977 года гэтая традыцыя захавалася; у тэксце асноўнага закона краіны назвы «Савет Міністраў СССР» і «Урад СССР» выкарыстоўваліся ў якасці сінонімаў. З Канстытуцыі СССР тэрмін знік 26 снежня 1990 года, аднак практыка яго выкарыстання захавалася. Так, у Законе СССР ад 20 сакавіка 1991 года № 2033-1 «Аб Кабінеце Міністраў СССР» Кабінет Міністраў СССР называецца Урадам СССР.

Падпарадкаванасць і статус

Урад СССР ствараўся вярхоўнымі органамі дзяржаўнай улады краіны — ЦВК СССР (у перыяд з 1923 па 1938 гады), Вярхоўным Саветам СССР1938 па 1991 гады) — і быў падсправаздачны непасрэдна гэтым органам, а таксама Прэзідэнту СССР19901991 гады).

У перыяд з 1936 па 1990 гады Урад СССР валодаў статусам вышэйшага органа дзяржаўнага кіравання Савецкага Саюза.

Кіраўнік урада

У. І. Ленін, першы кіраўнік урада СССР

Пасада кіраўніка ўрада Савецкага Саюза была ў вялікай ступені аналагічная пасадзе прэм'ер-міністра ў іншых краінах. У розныя гады паўнамоцтвы кіраўніка ўрада СССР мяняліся, аднак у цэлым асоба, якая займала гэтую пасаду, ажыццяўляла кіраўніцтва дзейнасцю урада СССР, падборам кадраў для іх уключэння ў склад урада і валодала правам прыняцця ў неадкладных выпадках рашэнняў па асобных пытаннях дзяржаўнага кіравання. Кіраўнік урада не валодаў правам самастойна прызначаць і адхіляць ад пасады кіраўнікоў цэнтральных органаў дзяржаўнага кіравання; гэта права належала вышэйшаму органу заканадаўчай улады.

Прызначэнне кіраўніка савецкага ўрада ажыццяўлялася вышэйшым органам дзяржаўнай улады СССР — ЦВК СССР (у перыяд з 1923 па 1938 гады), а з 1938 па 1991 гады — Вярхоўным Саветам СССР. Пачынаючы з 1990 года ўрад і яго старшыня сталі падпарадкоўвацца непасрэдна Прэзідэнту СССР, аднак прызначэнне кіраўніка ўрада на пасаду засталося прэрагатывай Вярхоўнага Савета СССР.

Цэнтральныя органы дзяржаўнага кіравання СССР

Цэнтральныя органы дзяржаўнага кіравання СССР з'яўляліся ядром сістэмы дзяржаўнага кіравання Савецкага Саюза. У сістэму цэнтральных органаў дзяржаўнага кіравання СССР уваходзілі наступныя ўстановы:

  • вышэйшы цэнтральны орган агульнай кіраўніцкай кампетэнцыі (урад СССР)
  • цэнтральныя органы галіновага і функцыянальнага кіравання (народныя камісарыяты (1922—46), міністэрства (1946-91), дзяржаўныя камітэты і дзяржаўныя агенцтва)
  • Падведамасныя органы ўрада СССР

Урад СССР фармаваўся з кіраўнікоў цэнтральных органаў галіновага і функцыянальнага кіравання і кіраўнікоў некаторых ведамстваў ўрада.

Ведамствы ўрада СССР

Урад СССР валодаў канстытуцыйным правам ствараць, рэарганізоўваць і касаваць урадавыя ведамства (бюро, інспекцыі, камісіі, камітэты, упраўленні, агенцтвы і інш.), неабходныя для ажыццяўлення функцый, ускладзеных на саюзны ўрад Канстытуцыяй СССР і іншымі законамі краіны. У склад урада СССР уваходзілі кіраўнікі некаторых, найбольш важных з пункту гледжання органаў дзяржаўнага кіравання, падпарадкаваных ураду — да прыкладу, кіраўнікі Камітэта па справах вышэйшай школы (1936-46), Цэнтральнага статыстычнага ўпраўлення (1957—91) і інш.

Афіцыйныя выданні

Лагатып газеты «Известия»
  • Газета «Известия» — у розныя гады існавання ўрада СССР выпускалася пад рознымі назвамі:
    • «Весткі Усерасійскага Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Саветаў Сялянскіх, Рабочых, Салдацкіх і Казачых Дэпутатаў і Маскоўскага Савета Рабочых і Чырвонаармейскіх Дэпутатаў» (1918—1923)[7]
    • «Весткі Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Саюза ССР і Усерасійскага Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Саветаў Рабочых, Сялянскіх, Чырвонаармейскіх і Казачых Дэпутатаў»[8] («Известия ЦВК і УЦВК», 1923—1938)
    • «Весткі Саветаў дэпутатаў працоўных СССР» (1938—1946)
  • «Веснік ЦВК, СНК і СТО СССР» (1923—1924 гадах)
  • «Збор законаў і распараджэнняў Рабоча-Сялянскага Ўрада Саюза ССР»[9] (1924—1937)
  • «Збор пастаноў і распараджэнняў Ўрада Саюза ССР» (1938—1946)
  • «Збор пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Саюза ССР» (1946—1949)
  • «Збор пастаноў Урада Саюза ССР» (1957—1991)

Гл. таксама

  • Савецкі ўрад
  • Падведамасныя органы ўрада СССР

Зноскі