Фарынгіт

Фарынгіт (лац.: Pharyngitis) — запаленне слізістай абалонкі і лімфоіднай тканкі глоткі.

Фарынгіт
МКХ-10J02.02., J31.231.2
МКБ-10-КМJ02 і J02.9
МКХ-9462462, 472.1472.1
МКБ-9-КМ462[1][2], 472[1][2] і 478.20[1][2]
DiseasesDB24580
MedlinePlus000655
eMedicineemerg/419 
MeSHD010612
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Прычыны фарынгіту

Асноўная прычына фарынгіту — гэта ўдыханне халоднага ці забруджанага паветра, уплыў хімічных раздражненняў (спірт, тытунь). Інфекцыйны фарынгіт можа быць справакаваны рознымі мікраарганізмамі (стрэпта-, стафа-, пнеўмакокі), а таксама вірусамі (грып, адэнавірусы) і грыбамі роду Кандыда. Нярэдка фарынгіт развіваецца з прычыны распаўсюджвання інфекцыі за межы цэнтру запалення, прылеглага да глоткі (сінусіт, рыніт, карыес).

Класіфікацыя фарынгіту

Адрозніваюць востры і хранічны фарынгіт.

Востры фарынгіт развіваецца непасрэдна пасля ўздзеяння на слізістую абалонку глоткі агрэсіўнага фактару (інфекцыі, раздражняльны газ і інш.) Цячэнне вострага фарынгіту спрыяльнае.

Хранічны фарынгіт можа быць наступствам недалечанага вострага фарынгіту, а таксама самастойным захворваннем, якое ўзнікае пры працяглым раздражненні слізістай абалонкі глоткі. У развіцці хранічнага фарынгіту адзначаюцца фазы абвастрэння і рэмісіі.

Літаратура