Феафан Нолі

Феафан Стыліян Нолі (алб.: Theofan Stilian Noli; 6 студзеня 1882, Ібрыктэпе, Асманская імперыя — 13 сакавіка 1965, Форт-Людэрдэйл, ЗША) — албанскі палітычны, культурны і рэлігійны дзеяч. Епіскап Дурэскі Албанскай праваслаўнай царквы. 14-ы прэм'ер-міністр Албаніі (1924 г.).

Феафан Стыліян Нолі
Theofan Stilian Noli
Сцяг14-ы прэм'ер-міністр Албаніі
16 чэрвеня 1924 — 23 снежня 1924
ПапярэднікІліяз Врыёні
ПераемнікІліяз Врыёні
Нараджэнне6 студзеня 1882(1882-01-06)
Ібрыктэпе, Асманская імперыя
Смерць13 сакавіка 1965(1965-03-13) (83 гады)
Форт-Людэрдэйл, ЗША
Веравызнаннеправаслаўны
Адукацыя
Дзейнасцьмовазнавец, палітык, святар, дыпламат, гісторык, перакладчык, журналіст, пісьменнік, перакладчык Бібліі, паэт, кампазітар
АўтографВыява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Феафан Стыліян Нолі нарадзіўся ў Ібрыктэпе на тэрыторыі сучаснай еўрапейскай часткі Турцыі (тады Асманская імперыя) у праваслаўнай сям'і. Ужо ў маладосці размаўляў на 6 мовах. Працаваў акторам, падчас рабочых вандровак наведаў Афіны, Александыю і Адэсу. У 1906 г. пераехаў у ЗША.

У 1907 г. у Масачусетсе адбыўся інцыдэнт, калі мясцовая грэчаская абшчына забараніла хаваць на праваслаўных могілках албанскага нацыяналіста К. Дысніцу, пасля чаго албанская праваслаўная абшчына намагалася стварыць асабістую царкву. У 1908 г. Феафан Нолі быў пасвечаны як святар Рускай праваслаўнай царквы і пад яе юрысдыкцыяй адчыніў албанскі прыход Св. Мікалая у Нью-Ёрку.

У 1908 - 1912 гг. навучаўся ў Гарвардскім універсітэце. У 1913 г. упершыню наведаў Албанію. У гады Першай сусветнай вайны супрацоўнічаў з албанскімі нацыянальнымі арганізацыямі ў ЗША. Пасля вайны працаваў у Жэневе ў якасці дыпламата, дамогся падтрымкі прэзідэнта Т. В. Вільсана у перагаворах аб прызнанні Албаніі з боку Лігі Нацый.

У 1921 г. абраны дэпутатам албанскага парламента як прадстаўнік ліберальнай Народнай партыі (Partia e Popullit). Некаторы час выконваў абавязкі міністра замежных спраў. У 1923 г. стаў першым кіраўніком Албанскай праваслаўнай царквы.

У 1924 г. стаў адным з лідараў чэрвеньскай рэвалюцыі, накіраванай супраць кансерватараў на чале А. Зогу. Пасля бегства А. Зогу ў Югаславію 16 чэрвеня ўзначаліў урад Албаніі. Ён абвясціў шэраг рэформ, якія павінны былі скараціць памешчыцкае землеўладанне і садзейнічаць дэмакратызацыі мясцовага кіравання. Аднак рэформы не знайшлі падтрымкі сярод часткі прыхільнікаў рэвалюцыі. Югаславія абвінаваціла ўрад Ф. Нолі ў імкненні да бальшавізму. 13 снежня 1924 г. югаслаўская армія пры падтрымцы рускіх белаэмігрантаў, нанятых А. Зогу, ўвайшла ў Албанію. На поўдзень Албаніі ўварваліся атрады апазіцыі, падтрыманай Грэцыяй. У гэтай сітуацыі парламент перайшоў на бок А. Зогу. Ф. Нолі і яго паплечнікі былі вымушаны пераехаць у Італію, дзе стварылі ўрад у эміграцыі, які праіснаваў 6 месяцаў.

У 1925 - 1931 гг. знаходзіўся ў Вене, дзе ўзначальваў шэраг албанскіх ліберальных арганізацый, займаўся выданнем сродкаў масавай інфармацыі на албанскай мове. У 1932 г. вярнуўся у ЗША. У 1939 г., калі Албанія была акупавана з Італіяй, падтрымаў А. Зогу ў барацьбе за незалежнасць. У 1944 г. усталяваў сувязі з Э. Ходжам. У 1945 г. атрымаў доктарскую ступень у Бостанскім універсітэце, выкладаў гісторыю музыкі.

Памёр 13 сакавіка 1965 г. у Фларыдзе.

Памяць

Імя Феафана Стыліяна Нолі носяць вуліцы ў Тыране і Дурэсе. Выява з партрэтам Феафана Стыліяна Нолі размешчана на банкноце ў 100 лек (1996 г.).

Зноскі

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі