Фларыда (штат)

штат ЗША

Флары́да (англ.: Florida) — штат на паўднёвым усходзе ЗША.

Фларыда
англ.: State of Florida
ГербСцяг
ГербСцяг
Краіна
ГімнOld Folks at Home[d][1] і Florida, Where the Sawgrass Meets the Sky[d]
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння3 сакавіка 1845
Насельніцтва
  • 21 538 187 чал. (1 красавіка 2020)[2]
Плошча
  • 170 304 км²
Вышыня
над узроўнем мора
30 м
Фларыда на карце
Фларыда, карце
Часавы поясEDT[d]
Код ISO 3166-2US-FL
Афіцыйны сайт (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія

Карта Фларыды

Размяшчэнне

Большая частка штата размешчана на паўвостраве Фларыда, паміж Атлантычным акіянам і Мексіканскім залівам. Фларыда мае агульную мяжу са штатамі Алабама і Джорджыя.

Прырода

Фларыда — гэта перш за ўсё невысокія ўзгорыстыя мясцовасці і буйныя балоты. Самыя высокія пагоркі, паднятыя на некалькі дзясяткаў метраў над узроўнем мора, размяшчаюцца ў цэнтры паўвострава. На крайнім поўдні Фларыды знаходзіцца забалочаная тэрыторыя Эверглейдс, дзе захаваліся таксама зараснікі кіпарысавых дрэў і высокотраўныя прэрыі. Гэты ўнікальны куток субтрапічнай прыроды большай часткай уваходзіць у склад аднайменнага нацыянальнага парка.

Населеныя пункты

Сталіца штата — горад Талахасі, найбуйнейшы горад — Джэксанвіл. Сярод буйных гарадоў таксама можна вылучыць гарады Маямі, Тампа і Сент-Пітэрсберг.

Гісторыя

3 сакавіка 1845 года Фларыда ўвайшла ў склад ЗША, стаўшы 27-ым штатам.

Структура суда

Судовая сістэма Фларыды падзелена на дзве шырокія катэгорыі: апеляцыйныя суды і суды першай інстанцыі.  Апеляцыйны ўзровень складаецца з Вярхоўнага суда і пяці апеляцыйных судоў, а суды першай інстанцыі складаюцца з 67 муніцыпальных судоў і 20 акруговых судоў.[3]

За 2019 год Вярхоўны суд Фларыды разгледзеў 2098 спраў. Гэта на 1106 спраў менш, чым ў 2014 годзе.[4]

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

  • https://florida.courtrecords.org/criminal-court-records Архівавана 9 ліпеня 2020.
  • https://www.floridasupremecourt.org/News-Media/Publications-Statistics
  • Літаратура

    Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)