Фердынанда II Медычы

Фердынанд (Фердынанда, Фернанда) II Медычы (італ.: Ferdinando (Fernando) II de' Medici; 14 ліпеня 1610 — 23 мая 1670) — вялікі герцаг Тасканскі з дому Медычы, перыяд праўлення: 1621—1670 гады. Сын Козіма II Медычы ад эрцгерцагіні Марыі Магдаліны Аўстрыйскай (1589—1631).

Фердынанда II Медычы
італ.: Ferdinando (Fernando) II de' Medici
Фердынанда II.
Фердынанда II.
герб дому Медычы
герб дому Медычы
Сцяг Вялікі герцаг Тасканы
1621 — 1670
(пад імем Фердынанда II)
ПапярэднікКозіма II
ПераемнікКозіма III
Нараджэнне14 чэрвеня 1610(1610-06-14)
Фларэнцыя
Смерць23 мая 1670(1670-05-23) (59 гадоў)
Фларэнцыя
Месца пахавання
РодМедычы
БацькаКозіма II
МаціМарыя Магдаліна Аўстрыйская
ЖонкаВіторыя дэла Роверэ
ДзеціКозіма III Медычы
Веравызнаннекаталіцтва
Дзейнасцьдзяржаўны дзеяч, вынаходнік
АўтографВыява аўтографа
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Фердынанда атрымаў у спадчыну тасканскі трон пасля смерці бацькі ў 1621 годзе, аднак з прычыны яго юнага ўзросту першыя 7 гадоў краінай кіравала яго маці.

Кіраванне Фердынанда II адзначылася эканамічным і палітычным заняпадам дзяржавы. У знешняй палітыцы Таскана ператварылася ў малазначную дзяржаву, з якой практычна ніхто не лічыўся.

Вялікія падаткі падарвалі эканоміку краіны. Аснова дзяржавы — прадпрымальнікі, гандляры, рамеснікі былі даведзены да галечы. Галоўныя горада герцагства Таскана — Фларэнцыя, Піза, Ліворна, Сіена знаходзіліся ў заняпадзе. У сельскай мясцовасці асновай сталі бартарныя разлікі.

У 1641—1643 гадах Таскана прыняла ўдзел у вайне за Кастра на баку герцагства Модэна супраць войскаў Папскай дзяржавы. Гэтая вайна істотна падарвала фінансавае становішча вялікага герцагства Тасканскага.

Разам з тым адзначыўся ў гісторыі і заступніцтвам навуцы і мастацтвам, у прыватнасці, ён актыўна абараняў Галілея падчас царкоўнага суду над ім. Ім было заснавана таварыства Акадэмія дэль кімента (Акадэмія эксперыментаў і вопытаў), да якой далучаны здольныя навукоўцы.

Сям’я

У 1634 годзе ажаніўся з Віторыяй дэла Роверэ, якая нарадзіла яму двух сыноў.

Узнагароды

Зноскі

Літаратура

  • Napier, H. E. Florentine history, from the earliest authentic records to the accession of Ferdinand the Third, grand duke of Tuscany. London: E. Moxon, 1846. Chapter IX.
  • Медычы ў Фларэнцыі.

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі