Франкская дзяржава

Франкская дзяржава (каралеўства; фр.: royaumes francs, лац.: regnum (imperium) Francorum), радзей Франкія (лац.: Francia) — умоўная назва дзяржавы ў Заходняй і Цэнтральнай Еўропе з V па IX стагоддзі, якая ўтварылася на тэрыторыі Заходняй Рымскай імперыі адначасова з іншымі варварскімі каралеўствамі. Гэта тэрыторыя была населена франкамі пачынаючы з III стагоддзя. З прычыны бесперапынных ваенных паходаў маярдома франкаў Карла Мартэла, яго сына Піпіна Кароткага, а таксама ўнука Карла Вялікага, тэрыторыя імперыі франкаў к пачатку IX стагоддзя дасягнула самых вялікіх памераў у перыяд свайго існавання.

імперыя, каралеўства
Франкская дзяржава
Francia, Frankia
ГербСцяг
ГербСцяг
< 
 >
 >
 >
канец V стагоддзя — 843

СталіцаАхен
Мова(ы)франкская, лацінская
Афіцыйная моваСтаражытнафранкская мова і лацінская мова
Рэлігіяхрысціянства і Frankish mythology[d]
Грашовая адзінкаFrench denier[d]
Плошча
  • 1 200 000 км²
Форма кіраванняраннефеадальная манархія[d]
ДынастыяМеравінгі, Каралінгі
Кіраўнікі дзяржавы
Каралі
 • V стагоддзе-800Спіс каралёў Францыі
Імператар Захаду
 • 800-814Карл Вялікі
 • 814-840Людовік I Набожны
 • 840-855Лотар I
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

З-за традыцыі падзяляць спадчыну паміж сынамі, тэрыторыя франкаў толькі ўмоўна кіравалася як адзіная дзяржава, фактычна яна была падзелена на некалькі падпарадкаваных каралеўстваў (regna). Колькасць і размяшчэнне каралеўстваў змянялася з цягам часу, і першапачаткова Франкіяй звалася толькі адно каралеўства, а менавіта Аўстразія, якое размяшчалася ў паўночнай частцы Еўропы на рэках Рэйн і Маас; тым не менш, часам у гэта паняцце ўключалі і каралеўства Нейстрыя, што знаходзілася на поўнач ад ракі Луары і на захад ад рэкі Сены. З цягам часу ўжыванне назвы Франкія ссоўвалася ў кірунку да Парыжа і ўсталявалася ў выніку над вобласцю басейна ракі Сены, якая атачала Парыж (у нашы дні вядома пад імем Іль-дэ-Франс) і дала сваё імя ўсяму каралеўству Францыя.

Гл. таксама

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя. Т. 16. – Мн., 2003.

Спасылкі