Французскі Індакітай

Французскі Індакітай — назва французскіх каланіяльных уладанняў у Паўднёва-Усходняй Азіі з 1880-з гадоў да сярэдзіны 20 стагоддзя. Займаў тэрыторыю ўсходняй часткі паўвострава Індакітай, уключаў тэрыторыю В’етнама (пратэктараты Анам і Танкін, калонія Кахінхіна), Камбоджы і Лаоса.

Калонія Францыі
Індакітайскі Саюз
Union indochinoise
Liên bang Đông Dương
ГербСцяг
ГербСцяг
Французскі Індакітай
Французскі Індакітай



 >
 >
 >
 >
1887 — 1954

СталіцаХаной
Мова(ы)французская, в'етнамская, лаа, кхмерская
Грашовая адзінкаіндакітайскі піястр[d]
Плошча750 000 км² (1935)
Насельніцтва21 599 582 (1935)
Форма кіраванняфедэрацыя каланіяльных пратэктаратаў
Гісторыя
 • 17 кастрычніка 1887Заснаванне
 • 3 кастрычніка 1893далучэнне Лаоса
 • 2 верасня 1945абвяшчэнне Паўночнага В'етнама
 • 14 чэрвеня 1949незалежнасць Паўднёвага В'етнама
 • 19 ліпеня 1949незалежнасць Лаоса
 • 9 лістапада 1953незалежнасць Камбоджы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У Другую Сусветную вайну акупіраваны японскімі войскамі, на тэрыторыі В'етнама дзейнічала французская каланіяльная адміністрацыя. У выніку перамогі Жнівеньскай рэвалюцыі 1945 у В'етнаме абвешчана Дэмакратычная Рэспубліка В'етнам (адстаяла незалежнасць у ходзе Індакітайскай вайны 1946-54). У 1953 годзе суверэннай дзяржавай стала Камбоджа, у 1954 годзе — Лаос.

Літаратура

  • Індакітай Французскі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2

Спасылкі