Філарэт (Раменскі)

Філарэт (Феадосій Яўграфавіч Раменскі; 25 сакавіка 1880, вёска Старая Рудня, Рагачоўскі павет, Магілёўская губерня, цяпер Жлобінскі раён, Гомельская вобласць — 1 лістапада 1937, Мінск, турма НКВД) — беларускі рэлігійны і грамадскі дзеяч.

Епіскап Філарэт
Епіскап Філарэт
2-і Прадстаяцель Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы
ЦаркваБеларуская аўтакефальная праваслаўная царква
ПапярэднікМельхіседэк
ПераемнікПанцеляймон
АдукацыяМаскоўскі ўніверытэт  (бел.) (1911)
ПрафесіяВыкладчык
Дзейнасцьсвятар
Нараджэнне25 сакавіка 1880(1880-03-25)
Смерць1 лістапада 1937(1937-11-01) (57 гадоў)
БацькаЯўграф Раменскі
Прыняцце свяшчэннага сану1921
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфічныя звесткі

Феадосій Раменскі

Скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта (1911). Служыў сакратаром епархіяльнае вучыльнага савета ў Мінску. У 19161917 гадах памочнік Аляксандра Панова, інспектра Мінскай духоўнай семінарыі. З 1918 года выкладаў у Мінскай чыгуначнай гімназіі, іншых навучальных установах. У 1921 годзе пастрыжаны ў манашаскі сан з імем Філарэт і рукапаложаны ў іераманаха. Служыў у Аляксандра-Неўскім храме ў Мінску. Узнагароджаны санам протаіерэя.

У сакавіку 1923 мітрапалітам Мелхіседэкам (Паеўскім) хіратанісаны ў епіскапа Бабруйскага. Старшыня з’езду прадстаўнікоў духавенства і вернікаў Беларускай праваслаўнай епархіі (910 жніўня 1927; прынялі ўдзел прадстаўнікі 333 прыходаў), на якім было абвешчана аб стварэнні аўтакефаліі Беларускай царквы. Да 1930 года служыў у Мікалаеўскім саборы ў Бабруйску. Потым у Екацярынінскім саборы на Нямізе ў Мінску, Свята-Іаанаўскай царкве в. Вялікая Сляпянка (цяпер у межах Мінска). З 1934 года ў храме Св. Марыі Магдаліны на вул. Старажоўскай. У сярэдзіне 1935 года даў згоду архіепіскапу Магілёўскаму Паўліну (Крошачкіну) на аб’яднанне з кананічнай Царквой, прынёс пакаянне і мітрапалітам Сергіем (Страгародскім) прыняты ў зносіны з РПЦ. Пасля закрыцця вясной 1937 года ў Мінску апошняга каталіцкага храма дазволіў вернікам-каталікам маліцца ў царкве Св. Марыі Магдаліны.

Арыштаваны 28 ліпеня 1937 года ў Мінску па адрасе: вул. Пажарная, д. 8. 3 верасня 1937 года тамасама была арыштавана яго сястра Марыя (нарадзілася 24 кастрычніка 1882). Асуджаныя 25 кастрычніка 1937 года разам з шэрагам свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелей і актыўных прыхаджанаў тройкай НКВД за «антысавецкую дзейнасць» да вышэйшае меры пакарання з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляныя 1 лістапада 1937 года. Сястра рэабілітавана 11 сакавіка 1958 года трыбуналам БВА, сам епіскап — 31 сакавіка 1989 года пракуратурай БВА.

Зноскі

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі