Хрысціян Пётр Айгнер

Хрысціян Пётр Айгнер (польск.: Chrystian Piotr Aigner; 1756, Пулавы, Рэч Паспалітая — 9 лютага 1841, Фларэнцыя, Вялікае герцагства Тасканскае) — польскі архітэктар эпохі класіцызму.

Хрысціян Пётр Айгнер
Дата нараджэння1756[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці9 лютага 1841(1841-02-09)[4] ці 1841[5][3][…]
Месца смерці
Грамадзянства
Месца працы
Член у
Працаваў у гарадахВаршава, Ланьцут, Мендзыжац Падляскі, Пулавы, Пшэварск і Сувалкі
Узнагароды
ордэн Святога Станіслава 3 ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Вучыўся архітэктуры ў Італіі.

З 1817 — прафесар аддзялення прыгожых мастацтваў Варшаўскага ўніверсітэта. Да ад’езду на пастаяннае жыхарства ў Італію ў 1827, актыўна працаваў у Варшаве і Кракаве. Паводле яго праектаў у польскай сталіцы створаны цэлы шэраг будынкаў у стылі класіцызму.

Пабудаваў касцёл Святога Аляксандра (1818—1825) у Варшаве, павільёны парку і касцёл у сядзібе Пулавы. Перабудаваў палац Радзівілаў (палац намесніка; 1818—1819).

Распрацаваў тыпавыя праекты жылых, грамадскіх і прамысловых будынкаў, якія атрымалі ў Польшчы шырокае прымяненне. Праектаваў збудаваны ў 1808 у Калішы легіёнам генерала Заёнчака помнік Напалеону I і помнік Каперніку (1810).

Аўтар тэарэтычных прац, у тым ліку «Разважанні аб старажытных і славянскіх святынях».

Падтрымаў паўстанне Касцюшкі ў 1794 годзе. Напісаў кароткае кіраўніцтва пра баявыя косы  (укр.) і пікі, у якім выклаў тэорыю і метады выкарыстання іх касінерамі на палях бітваў.

У Царстве Польскім быў узнагароджаны ордэнам Святога Станіслава 3-й ступені.

Зноскі

  • а б в http://tnk.krakow.pl/czlonkowie/aigner-chrystian-piotr/ Праверана 30 жніўня 2022.
  • Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  • European Theatre ArchitectureArts and Theatre Institute. Праверана 6 лютага 2020.
  • Спасылкі

    • Айгнер // Універсальний словник-енциклопедія. — 4-те вид. — К. : Тека, 2006.
    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі