Хутар

малы сельскі населены пункт

Хутар — від сельскага населенага пункта невялікага памеру, звычайна з не больш як дзесятка пабудоў[1] (звычайна ва Украiне i паўднёвых раёнах Расіі[2][3]); або адасоблены зямельны надзел з гаспадарчымі пабудовамі і/або сядзібай уладальніка па-за межамі сёлаў і вёсак[1][2][3][4].

Хутар у Маларосіі (1884, К. Крыжыцкі)

Этымалагічна паходзіць, напэўна, ад стараверхненямецкага huntari праз польск. chutor. Паводле іншай версіі ад венгерскага határ[4].

У літаратуры

  • Першы значны твор М. В. Гогаля «Вечары на хутары бліз Дзіканькі».

Зноскі

Літаратура

  • Хутар // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5-ці т. Т. 5, кн. 2. У — Я. — Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1984.