Цэнтр — Даліна Луары

рэгіён у Францыі

Цэнтр — Даліна Луары (фр.: Centre-Val de Loire) — рэгіён у цэнтры Францыі. Мяжуе на поўначы з Іль-дэ-Франс, на паўночным захадзе — з Верхняй Нармандыяй, на захадзе — з Ніжняй Нармандыяй і Пей-дэ-ля-Луар, на поўдні — з Пуату-Шарант, Лімузенам і Авернью, на ўсходзе — з Бургундыяй. Плошча 39 151 км². Насельніцтва па стане на 2007 год складала 2 526 919 чалавек. У склад рэгіёну ўваходзяць 6 дэпартаментаў: Шэр, Эр і Луар, Эндр, Эндр і Луара, Луар і Шэр і Луарэ. Адміністрацыйны цэнтр — Арлеан (113 257 жыхароў), аднак найбуйнейшым горадам з'яўляецца Тур (135 480 жыхароў).

Цэнтр — Даліна Луары
фр.: Centre-Val de Loire
ГербСцяг[d]
ГербСцяг[d]
Краіна Францыя
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтрАрлеан
Дата ўтварэння4 чэрвеня 1960[1]
КіраўнікFrançois Bonneau[d]
Насельніцтва (2007)2 526 919
Плошча39 151 км²
Цэнтр — Даліна Луары на карце
Часавы поясUTC+1 і UTC+2
Код ISO 3166-2FR-CVL
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Спасылкі