Чарынг-Крос

Чарынг-Крос (англ.: Charing Cross) — скрыжаванне галоўных вуліц Вэстмінстэра — Уайтхола, Стрэнда і Пэл-Мэла (дакладней, Кокспур-стрыт) з паўднёвага боку Трафальгарскай плошчы. Гэта месца лічыцца геаграфічным цэнтрам Лондана і адсюль адлічваюцца адлегласці да іншых аб'ектаў гарадской інфраструктуры (раней гэту ролю выконвалі Лонданскі камень і Сент-Мэры-ле-Боу).

Замалёўка Чарынг-кроса ў пачатку XIX стагоддзя.

Назва паходзіць ад паклоннага крыжа, які Эдуард I загадаў паставіць тут, каля вёсачкі Чарынг, у памяць пра сваю жонку Элеанору Кастыльскую. Гэты крыж, як і яшчэ адзінаццаць, пазначаў месцы, дзе спынялася труна з яе целам пры пераносе ў Вэстмінстэрскае абацтва.

Віктарыянская рэпліка крыжа Элеаноры
Помнік Карлу I

З Чарынг-Кросам звязаны важныя падзеі Англійскай рэвалюцыі. У 1647 годзе парламенцкім дэкрэтам было пастаноўлена крыж Элеаноры знесці, а пасля аднаўлення манархіі на яго месцы пакаралі смерцю царазабойцаў. З 1675 года на месцы крыжа ўзвышаецца конны помнік  (англ.) пакаранаму смерцю Карлу I. Побач з ім быў пастаўлены ганебны слуп, дзе прылюдна секлі злачынцаў.

У віктарыянскую эпоху ў сувязі з узвядзеннем на ўсход ад скрыжавання, паміж Стрэндам і Тэмзай, грандыёзнага вакзальнага комплексу Чарынг-Крос перад яго фасадам у пышных формах неаготыкі быў адноўлены Чарынгскі крыж каралевы Элеаноры.

Спасылкі