Чыжы (гміна)

Чы́жы (польск.: Czyże) — вясковая гміна ў Польшчы, уваходзіць у склад Гайнаўскага павета Падляскага ваяводства. Сядзіба размешчана ў Чыжах. Плошча гміны складае 134,2 км². Станам на 2016 год у гміне Чыжы пражывалі 2092 чалавек, шчыльнасць — 15,6 чал./км². Адміністрацыйна падзелена на 18 салецтваў.

Чыжы
Gmina Czyże
Герб
Герб
Краіна Польшча
Статусвясковая гміна
Уваходзіць уГайнаўскі павет
Уключае18 салецтваў
Адміністрацыйны цэнтрЧыжы
ВойтЮрый Васілюк
Афіцыйныя мовыпольская, беларуская (дапаможная)
Насельніцтва (2016)2 092
Шчыльнасць15,6 чал./км²
Нацыянальны складбеларусы (81,81%), палякі (16,83%), украінцы (0,97%)
Плошча134,2 км²
Чыжы, карце
Часавы поясCET (UTC+1, улетку UTC+2)
TERYT3202605042
Тэлефонны код+48 85
Паштовыя індэксы17-207
Код аўтам. нумароўBHA
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

З 7 лютага 2010 года беларуская мова мае ў гміне статус дапаможнай мовы.

Гміна Чыжы мяжуе з гмінамі Нараў, Гайнаўка і Дубічы Цэркеўнэ Гайнаўскага павета і гмінамі Бельск Падляскі і Орля Бельскага павета.

Нацыянальны склад

Згодна з вынікамі польскага нацыянальнага перапісу 2002 года, палякамі назвала сябе 16,83% жыхароў гміны, 0,97% назвала сябе ўкраінцамі, 81,81% — беларусамі (гміна з найбольшай доляй беларусаў у насельніцтве сярод гмін Польшчы).

Гісторыя

Тэрыторыя сённяшняй гміны Чыжы была заселяная ўжо на канцы IX стагоддзя, па што сведчыць гарадзішча ў Збучы. Паводле археалагічных даследбанняў было яно заснаваны заходняславянскімі плямёнамі і было пакінутае ў першай палове XI стагоддзя. Да XV—XVI стагоддзяў землі сённяшняй гміны Чыжы парастала Бельская пушча, якая кантралявалася адміністрацыйным цэнтрам у Бельску. У XII—XIV стагоддзях абшар шматразова пераходзіў спад панавання мазавецкіх князёў пад панаванне князёў галіцка-валынскіх. На працягу XIV стагоддзя Падляшша было далучана да Вялікага Княства Літоўскага. У складзе Бельскай зямлі абшар знаходзіўся ў Троцкім, а з 1513 года ў Падляшскім ваяводстве. З 1569 года быў далучаны да Кароны Каралеўства Польскага. Амаль усе вёскі ў гміне былі заснаваны на землях каралеўскай Бельскай пушчы ў XVI стагоддзя. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай на кароткі перыяд (1795—1807) была тут Новая Усходняя Прусія, а пасля Тыльзіцкага міру 1807 года Беластоцкая вобласць і з 1842 года Гродзенская губерня. Пасля Першай сусветнай вайны абшар сённяшняй гміны Чыжы апынуўся ў складзе Бельскага павета ў некалькіх гмінах (Ласінка, Орля, Пасынкі). З 1939 года ў складзе Бельскага раёна Беластоцкай вобласці БССР, а ў 1941—1944 гадах у Беластоцкай акрузе Трэцяга рэйха. У 1945 годзе абшар канчаткова апынуўся ў межах Польшчы, а з 1952 года існуе як гміна Чыжы[1].

Зноскі

Спасылкі