Шан Чжоу

Дзі-сінь (кіт. спр. 帝辛, піньінь Dì Xīn) ці Чжоу-сінь (кіт. спр. 紂辛, піньінь Zhòu Xīn; 1105 —1046 г. да н. э.) — апошні валадар (ван) дынастыі Шан у 1075—1046 гадах да н. э.

Шан Чжоу
кіт.: 商紂王
вэньянь: 商辛王
вэньянь: 殷紂王
ван[d] (Western Zhou[d])
1075 да н.э. — 1046 да н.э.
ПапярэднікDi Yi[d]
ПераемнікУ-ван
Нараджэнне1105 да н.э.
Смерць1046 да н.э.
Месца пахавання
РодШан
БацькаDi Yi[d]
ЖонкаDaji[d]
ДзеціWu Geng[d]
Дзейнасцьпалітык

Біяграфія

Быў сынам вана Дзі І  (укр.) з дынастыі Шан. У 1075 годзе да н. э. пасля смерці бацькі атрымаў у спадчыну ўладу. Адносна першай часткі яго валадарства няма дакладных звестак: альбо ён правіў пад кіраўніцтвам рэгентаў, альбо прыслухоўваючыся да парад чыноўнікаў. Пра гэты перыяд нідзе не гаворыцца ў старажытных і сярэднявечных кітайскіх гісторыкаў з прычыны таго, што вобраз Чжоу-сіня, які страціў Мандат Неба павінен быць адмоўным, каб апраўдаць падзенне дынастыі Шан.

Імаверна за першыя гады ўлада і ўплыў дынастыі Шан на чале з Ванам Чжоу-сінем значна павялічылася. Гэта прывяло да самаўпэўненасці ўладара, ён стаў менш увагі надаваць дзяржаўным справам, больш займаўся забаўкамі, праводзіў час у гарэме, баляваў. Пры гэтым усё менш прыслухоўваўся да сваіх дарадцаў. Усё большы ўплыў на вана аказала яго наложніца Дацзі. Свайго дзядзьку Бі Ганя, які спрабаваў пераканаць вана змяніць лад жыцця, Чжоў-Сінь загадаў пакараць смерцю, вырваўшы сэрца.

Каб павысіць свой прэстыж сярод шляхты і народа Чжоу-сінь у 1052 і 1050 гадах да нашай эры здзейсніў некалькі ваенных паходаў супраць племені чжоу, аднак пацярпеў паразу. Гэта яшчэ больш наладзіла арыстакратаў супраць уладара. Імаверна ўсе гэтыя падзеі ў канчатковым выніку прывялі да невыканання часткай мясцовых кіраўнікоў абавязкаў васалаў. Гэтым скарыстаўся Вэнь-ван, правадыр племя чжоу, які атакаваў Шан. У 1046 годзе да н. э. у вырашальнай бітве пры Муе (тэрыторыя сучаснай правінцыі Хэнань) шанскае войска пацярпела разгромнае паражэнне ад войска Чжоу. Адступіўшы да сталіцы Інь Чжоу-сінь абараняўся ад ворагаў, загінуў у палаючым палацы. Іншы яго дзядзька Сюй-сюй перайшоў на бок пераможцы.

Зноскі

Літаратура