Эндрэ Адзі

Э́ндрэ А́дзі, або А́ды (венг.: Ady Endre; 22 лістапада 1877, с. Эрміндсент, Аўстра-Венгрыя, цяпер Румынія — 27 студзеня 1919, Будапешт, Каралеўства Венгрыя) — венгерскі паэт, публіцыст.

Эндрэ Адзі
Ady Endre
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэннівенг.: diósadi Ady András Endre
Псеўданімывенг.: Ida
Дата нараджэння22 лістапада 1877(1877-11-22)[1][2][…]
Месца нараджэнняЭрміндсент, Трансільванія, Аўстра-Венгрыя
Дата смерці27 студзеня 1919(1919-01-27)[3][1][…] (41 год)
Месца смерціБудапешт, Каралеўства Венгрыя
Пахаванне
Грамадзянства
ЖонкаBerta Boncza[d]
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці
Кірунакsymbolism[d]
Жанрвершы
Мова твораўвенгерская
ДэбютВершы (венг.: Versek). Дэбрэцэн, 1899
Грамадская дзейнасць
Член у
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Эрміндсент[ro] (цяпер знаходзіцца ў румынскім жудзецы Сату-Марэ і пераназвана ў гонар паэта). Бацька Эндрэ Адзі — збяднелы трансільванскі дваранін Лёрынц Адзі (венг.: Ady Lőrinc) быў дробным землеўладальнікам, маці, Марыя Пастар (венг.: Pásztor Mária), адбывалася з сям'і пратэстанцкага прапаведніка.

Адукацыя Адзі атрымліваў спачатку ў рэфармацкай школе, якую скончыў з адзнакай, маючы толькі дзве адзнакі «добра» (па матэматыцы і старажытнагрэчаскай мове), а затым — на юрыдычным факультэце Дэбрэцэнскага ўніверсітэта. З 1899 года працаваў журналістам у мясцовай газеце Debreceni Hírlap да свайго пераезду ў Арадзю (венг.: Nagyvárad, рум.: Oradea).

Памёр 27 студзеня 1919 года ў Будапешце, пахаваны на могілках Керэпешы.

Творчасць

Першы зборнік «Вершы» (1899). У зборніках «Новыя вершы» (1906), «Кроў і золата» (1907), «Хацеў бы, каб мяне любілі» (1909), «На чале мерцвякоў» (1918), прасякнутых рэвалюцыйна-рамантычнай сімволікай, вытокі якой у фальклорных і біблейскіх вобразах, — непрыняцце тагачаснай рэчаіснасці, душэўная драма і пакуты чалавека XX ст., трагізм венгерскай гісторыі, пратэст супраць сусветнай вайны і адначасова вера ў ачышчальную сілу дэмакратычнай рэвалюцыі. У вершах традыцыі класічнай венгерскай паэзіі цесна перапляталіся з мадэрнісцкімі павевамі. Пасмяротны зборнік «Апошнія караблі» (1923)[8].

Пераклады

На беларускую мову асобныя яго вершы перакладалі М. Аляхновіч[9], М. Аўрамчык, М. Калачынскі, Ю. Свірка, Я. Семяжон, М. Хведаровіч[8].

Зноскі

  • Ади Эндре // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  • LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
  • а б https://szabadkomuvesseg.hu/page/magyar-szabadkomuvesek
  • https://epa.oszk.hu/00100/00181/00069/338.htm
  • Ady füstbe ment jogászkodásaNagyvárad: 2012. Праверана 7 чэрвеня 2021.
  • а б Адзі Эндрэ. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
  • Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
  • Літаратура

    Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)