Энрыке Капрылес Радонскі

Энрыке Капрылес Радонскі (ісп.: Henrique Capriles Radonski; 11 ліпеня 1972, Каракас, Венесуэла) — венесуэльскі палітык.

Энрыке Капрылес Радонскі
ісп.: Henrique Capriles Radonski
Сцяг Губернатар штата Міранда Сцяг
з лістапад 2008
Папярэднік?
Нараджэнне11 ліпеня 1972(1972-07-11) (51 год)
Імя пры нараджэнніHenrique Capriles Radonski
БацькаЭнрыке Капрылес Гарсія
МаціМоніка Крысціна Радонскі Бахенек
ВеравызнаннеКаталіцкая Царква
Партыя
Адукацыя
Дзейнасцьпалітык, адвакат
АўтографВыява аўтографа
Сайтhenriquecapriles.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

З 2000 па 2008 гады Капрылес быў мэрам Баруты, муніцыпалітэта Каракасу. У лістападзе 2008 года Капрылес быў абраны губернатарам штата Міранды. Быў кандыдатам ад ліберальнай апазіцыі на выбарах прэзідэнта Венесуэлы, якія прайшлі 7 кастрычніка 2012 года, і заняў другое месца пасля Уга Чавеса з вынікам у больш, чым 40% галасоў[1]. 16 снежня 2012 пераабраны на пост губернатара штата Міранда[2]. Пасля смерці Уга Чавеса ў сакавіку 2013 года, ізноў стаў кандыдатам ад апазіцыі на датэрміновых прэзідэнцкіх выбарах, прызначаных на 14 красавіка 2013 года.

Ранняя жыццё

Нарадзіўся 11 ліпеня 1972 года ў Каракасе ў сям'і каталікоў габрэйскага паходжання [3]. Вывучаў права ў Каталіцкім універсітэце Андрэса Бэлья ў Каракасе, дзе атрымаў дыплом юрыста; спецыялізаваўся на бізнес-праве. Вывучаў падатковае заканадаўства ў Цэнтральным універсітэце Венесуэлы. Браў удзел у міжнародных праграмах студэнцкага абмену, у прыватнасці, з Італіяй і ЗША.

Палітычная дзейнасць

У 1998 годзе быў абраны дэпутатам ад Сацыял-хрысціянскай партыі «Капэй» і стаў самым маладым у гісторыі краіны спікерам ніжняй палаты Нацыянальнага кангрэса Венесуэлы. З 2000 да 2008 быў алькальдам (мэрам) Барута, муніцыпалітэта Каракаса, абраным ад партыі «За справядлівасць». У 2008 годзе вылучыў сваю кандыдатуру на пасаду губернатара штата Міранда. У лістападзе 2008 года Капрылес быў абраны новым губернатарам Міранды. 16 снежня 2012 пераабраны на гэту пасаду. Пасля смерці Уга Чавеса ў сакавіку 2013 года ізноў стаў кандыдатам ад апазіцыі на датэрміновых прэзідэнцкіх выбарах, што прайшлі 14 красавіка 2013 года. Аднак яго апярэдзіў Н. Мадура.

Сям'я

Абодва прадзеды Капрылеса па мацярынскай лініі — выхадцы з беларускага горада Радунь. Яны загінулі ў канцлагеры Трэблінка. Бацькі Капрылеса эмігравалі ў Венесуэлу, дзе сталі вельмі заможнымі людзьмі.

Зноскі

Спасылкі