Эрнан Крэспа

аргенцінскі футбаліст і трэнер

Эрна́н Хо́рхэ Крэ́спа (ісп.: Hernan Jorge Crespo; нар. 5 ліпеня 1975, Фларыда, правінцыя Буэнас-Айрэс, Аргенціна) — аргенцінскі футбаліст і трэнер, ігрок нацыянальнай зборнай Аргенціны (1995—2007). Уключаны ў афіцыйны спіс найлепшых футбалістаў свету, складзены ў 2004 годзе ў гонар 100-годдзя ФІФА.

Футбол
Эрнан Крэспа
Агульная інфармацыя
Поўнае імяЭрнан Хорхэ Крэспа
МянушкаВальданіта[заўв 1]
Нарадзіўся5 ліпеня 1975(1975-07-05)[1][2][…] (48 гадоў)
Грамадзянства Аргенціна
 Італія
Рост185 см
Вага78 кг
Пазіцыянападнік
Клубная кар’ера[* 1]
1993—1996Аргенціна Рывер Плэйт62 (24)
1996—2000Італія Парма116 (62)
2000—2002Італія Лацыа54 (39)
2002—2003Італія Інтэрнацыянале18 (7)
2003—2008Англія Чэлсі49 (20)
2004—2005  Італія Мілан28 (11)
2006—2008  Італія Інтэрнацыянале48 (18)
2008—2009Італія Інтэрнацыянале14 (2)
2009—2010Італія Джэноа16 (5)
2010—2012Італія Парма46 (10)
Нацыянальная зборная[* 2]
1995—2007Аргенціна Аргенціна64 (35)
Трэнерская кар’ера
2014—2015Італія Пармамол.
2015—2016Італія Модэна
2018—2019Аргенціна Банфілд
2020—2021Аргенціна Дэфенса і Хустысія
2021Бразілія Сан-Паўлу
2022—2023Катар Аль-Дуайль
Узнагароды і медалі
Алімпійскія гульні
СрэбраАтланта 1996футбол
Кубкі Караля Фахда
СрэбраСаудаўская Аравія 1995
Панамерыканскія гульні
ЗолатаСак-дэль-Плата 1995футбол
Кубкі Амерыкі
СрэбраВенесуэла 2007
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера

Крэспа дэбютаваў у клубе «Рывер Плэйт» у сезоне 1993/94, забіў у дэбютным сезоне 13 галоў у 25 матчах і дапамог сваёй камандзе выйграць чэмпіянат Аргенціны («апертура» 1993). У 1994 годзе ён зноў становіцца чэмпіёнам Аргенціны ў складзе «Рывер Плэйта». У 1996 годзе Крэспа прыводзіць «Рывер» да перамогі ў Кубку Лібертадорэс, зрабіўшы дубль у першым фінальным матчы на сваім полі. На Алімпіядзе-1996 у складзе зборнай Аргенціны Крэспа заваяваў срэбны медаль і стаў найлепшым бамбардзірам турніру з 6 галамі.

У жніўні 1996 года Крэспа перайшоў у «Парму» і ў першым сезоне забіў 12 галоў у 27 матчах. У 1999 годзе ў складзе «Пармы» стаў уладальнікам Кубка Італіі і Кубка УЕФА, у фінальным матчы гэтага турніру ў Маскве супраць марсельскага «Алімпіка» (3:0) Крэспа забіў першы гол.

У 2000 годзе Крэспа перайшоў у «Лацыа» за рэкордную суму 35,5 мільёна фунтаў. У першым сезоне ў «Лацыа» Крэспа стаў найлепшым бамбардзірам Серыі А з 26 галамі.

У 2002 годзе міланскі «Інтэр» набыў яго за 40 мільёнаў фунтаў на замену Раналду. За адзін сезон у «Інтэры» Крэспа забіў 7 галоў у 18 матчах у Серыі А і 9 галоў у 12 матчах у Лізе чэмпіёнаў. З-за траўмы яму прыйшлося прапусціць 4 месяцы ў 2003 годзе, і шмат хто лічыў, што ён ужо не выйдзе на свой ранейшы ўзровень.

У жніўні 2003 года Крэспа перайшоў за 16,8 мільёнаў фунтаў у лонданскі «Чэлсі», але не прыйшоўся да двара ў клубе, згуляўшы ва ўсіх турнірах 31 матч і забіўшы 12 галоў. Пасля таго, як улетку 2004 года «Чэлсі» ўзначаліў Жазэ Маўрынью, Крэспа быў аддадзены ў арэнду ў «Мілан». У «Мілане» яму атрымалася вярнуць сваю ранейшую форму, ён забіў за сезон 10 галоў, але два яго галы ў фінале Лігі чэмпіёнаў 2004/05 не дапамаглі «Мілану» атрымаць перамогу над «Ліверпулам».

Пасля паспяховага сезона Крэспа ў «Мілане» і няўдач «Чэлсі» ў пошуку форварда з гучным імем, Крэспа быў вернуты ў лонданскі клуб. Гэтым разам ён адразу адаптаваўся да Англіі, забіўшы гол у матчы першага туру, і ў наступным забіў некалькі важных галоў у матчах чэмпіянату Прэм’ер-лігі і Лігі чэмпіёнаў. Усяго ён забіў 14 галоў у сезоне 2005/06.

У жніўні 2006 года ён зноў быў аддадзены ў арэнду, гэтым разам у міланскі «Інтэр». У снежні 2006 года Крэспа забіў свой 125-ы гол у Серыі А.

Міжнародная кар’ера

Эрнан Крэспа дэбютаваў у нацыянальнай камандзе ў лютым 1995 года ў матчы супраць Балгарыі. Аднак наступнага выкліку ў зборную яму прыйшлося чакаць 16 месяцаў, і толькі праз два гады ён забіў свой першы гол за зборную. Крэспа выступаў за зборную ў фінальных турнірах чэмпіянатаў свету 1998, 2002 (забіў 1 гол) і 2006 (забіў 3 галы). За сваю кар’еру Крэспа згуляў 60 матчаў за зборную і забіў 32 галы. Ён з’яўляецца найлепшым бамбардзірам зборнай Аргенціны ў адборачных турнірах чэмпіянату свету. Выступаў на Кубку Амерыкі 2007. У матчы супраць зборнай ЗША (другі матч групавога турніру) ён атрымаў траўму, з-за якой ён прапусціў наступныя матчы турніру.

Трэнерская кар’ера

У 2012 годзе завяршыў гульнявую кар’еру і стаў трэнерам, працаваў у «Парме» і «Модэне». Са снежні 2018 года да верасня 2019 года ўзначальваў аргенцінскі «Банфілд».

У студзені 2020 года быў прызначаны новым галоўным трэнерам клуба «Дэфенса і Хустысія»[3]. У студзені 2021 года прывёў яго да перамогі ў Паўднёваамерыканскім кубку.

У лютым 2021 года ўзначаліў бразільскі «Сан-Паўлу». Заставаўся на пасадзе да кастрычніка 2021 года[4].

У сакавіку 2022 года стаў галоўным трэнерам катарскага «Аль-Дуайля», пакінуў пасаду ў кастрычніку 2023 года.

Дасягненні

Заўвагі

Крыніцы

  • Креспо возглавил аргентинский клуб «Дефенса и Хустисия» (руск.). by.tribuna.com.
  • Вратарь-бомбардир Сени сменил Креспо на посту главного тренера "Сан-Паулу" (руск.). football.by (14 кастрычніка 2021). Праверана 17 кастрычніка 2023.
  • Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)