Юліус Шнор фон Каральсфельд

Юліус Шнор фон Каральсфельд (ням.: Julius Schnorr von Carolsfeld; 26 сакавіка 1794 — 24 мая 1872) — нямецкі мастак-рамантык.

Юліус Шнор фон Каральсфельд
ням.: Julius Schnorr von Carolsfeld
Імя пры нараджэнніням.: Julius Veit Hans Schnorr von Carolsfeld
Род дзейнасцімастак, ілюстратар, выкладчык універсітэта, рысавальнік, графік, дзеяч выяўленчага мастацтва
Дата нараджэння26 сакавіка 1794(1794-03-26)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці24 мая 1872(1872-05-24)[1][2][…] (78 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
БацькаVeit Hanns Schnorr von Carolsfeld[d]
МаціChristina Juliana Hempel[d]
ДзеціLudwig Schnorr von Carolsfeld[d]
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Bavarian Maximilian Order for Science and Art Ордэн за заслугі ў мастацтве і навуцы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Сын і вучань мастака Іагана Файта Шнора фон Каральсфельда, брат мастака Людвіга Фердынанда Шнора фон Каральсфельда (1788—1853).

Грунтоўна падрыхтаваны бацькам і лейпцыгскай школай Святога Тамаша, у 1811 годзе паступіў у вучні Венскай Акадэміі мастацтваў і далучыўся там да групы маладых мастакоў, якія імкнуліся пракладаць для сябе шляхі, незалежныя ад эклектычнага кірунку яе школы. Прыроджаная схільнасць да рамантызму заахвочвала Юліуса старанна вывучаць, акрамя натуры, творы старажытных нямецкіх і італьянскіх майстроў. Першымі пладамі гэтага вывучэння былі карціны: «Святы Рох, які раздае міласціну» (знаходзіцца ў лейпцыгскім музеі) і «Наведванне сямейства Ісуса Хрыста сямействам Іаана Хрысціцеля» (у Дрэздэнскай галерэі), наіўныя па кампазіцыі, але прасякнутыя цёплым пачуццём.

У 1817 годзе Шнор адправіўся ў Італію і, правёўшы каля года ў Фларэнцыі, пасяліўся ў Рыме. Тут ён далучыўся да гуртка «назарэйцаў», але застаўся верны духу пратэстанцтва, тым часам як іншыя чальцы гэтага гуртка трымаліся каталіцкіх поглядаў. У Рыме ён упрыгожыў залу вілы Масіма (іт. Casino Massimo) фрэскамі, якія паказваюць 23 сцэны з «Бязлісавага Роланда» Арыёста (1820—1826 гады), у якіх выказаліся яго ўдумлівасць у кожную тэму, дзіўны дар кампазіцыі і свежасць. Акрамя таго, з-пад пэндзля Юліуса выйшла некалькі карцін, напісаных алейнымі фарбамі, між іншым: «Шлюб у Кане Галілейскай» (больш чым з 60 фігурамі), «Якаў і Рахіль», «Хрыстос, які дабраслаўляе дзяцей», «Святая Сям’я», «Тры хрысціянскія і тры паганскія віцязі» (па Арыёста) і «Руф на ніве Ваоза». Падчас знаходжання яго ў Рыме ім выкананы таксама шэраг выдатных пейзажных эцюдаў, пасля выдадзеных, у ліку каля сотні, Іарданам (Берлін, 1878).

У 1827 годзе Шнор быў запрошаны ў Мюнхен на пасаду прафесара гістарычнага жывапісу ў Акадэміі мастацтваў.

Зноскі

  • Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  • Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  • 🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)