Юрый Мікалаевіч Бохан

беларускі гісторык і археолаг

Юрый Мікалаевіч Бохан (21 лютага 1966, Мінск — 13 красавіка 2017, Мінск) — беларускі гісторык і археолаг. Доктар гістарычных навук (2003), дацэнт (2008), прафесар гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Юрый Мікалаевіч Бохан
Дата нараджэння21 лютага 1966(1966-02-21)
Месца нараджэння
Дата смерці13 красавіка 2017(2017-04-13)[1] (51 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасцівыкладчык універсітэта, гісторык, медыявіст, археолаг
Навуковая сферагісторыя Вялікага Княства Літоўскага, беларуская археалогія, гісторыя[2], медыявістыка[2] і археалогія[2]
Месца працы
Навуковая ступеньдоктар гістарычных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Член у

Біяграфічныя звесткі

Скончыў гістарычны факультэт МДПІ імя Горкага (1990), аспірантуру Інстытута гісторыі АН БССР па спецыяльнасці «археалогія» (1993).

Працаваў у Інстытуце гісторыі Акадэміі навук Беларусі на пасадах навуковага супрацоўніка аддзела гісторыі Беларусі XIII—XVIII стст. (1993—1997), выконваў абавязкі загадчыка аддзела (1997—2001) і з’яўляўся загадчыкам гэтага аддзела (2001—2005). З 2005 года працаваў загадчыкам кафедры эканамічнай гісторыі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.

Навукова-даследчыцкая дзейнасць

Даследаваў пытанні ўрбаністычнага развіцця Вялікага Княства Літоўскага ў XV—XVIII стст., узбраення і арганізацыі войска Вялікага Княства Літоўскага ў XIV—XVI стст., побыту феадалаў Вялікага Княства Літоўскага ў XV—XVI стст.[3], праблемы Берасцейскай царкоўнай уніі 1596 г.

У 1994 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Мястэчкі вярхоўяў Віліі і нёманскай Беразіны ў XV—XVIII ст. (па археалагічных і пісьмовых крыніцах)» (нав. кіраўнік Г. В. Штыхаў)[4].

У 2003 годзе абараніў доктарскую дысертацыю «Узбраенне і структура войска Вялікага княства Літоўскага у другой палове XIV—канцы XVI ст.»

Удзельнічаў у раскопках г. Полацку, г. п. Міры, г. Маладзечна і в. Лебедзева, самастойна праводзіў археалагічныя раскопкі ў в. Лоск (1990—1992).

Адзін з аўтараў кніг «Археалогія Беларусі» (т. 4, 2001), «Гісторыя Беларусі» (т. 3, 2004), «Гісторыя Беларусі ў 6 т. Том 2. Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага» (Мн., 2008).

Удзельнічаў у запісе асобных перадач з цыкла «Беларускі альбом» («Першы нацыянальны канал» Беларускага радыё).

Грамадская дзейнасць

Уваходзіў у склад Дзяржаўнага геральдычнага савета пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Экспертнага савета па гісторыі пры ВАК Рэспублікі Беларусь, Секцыі і Прэзідыума метадычнага савета пры Міністэрстве адукацыі РБ, сябра Савета Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, Савета ІСГА БДЭУ, галоўны рэдактар зборніка «Архивариус», старшыня рэдакцыйнага савета часопіса «Беларускі гістарычны часопіс», сябра рэдкалегіі часопіса «Веснік Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта».

Бібліяграфія

  • Бохан Ю. Узбраенне вершнікаў Вялікага княства Літоўскага ў канцы XIV- пачатку XV стст.// З глыбі вякоў. Наш край. — Мн., 1996.
  • Бохан Ю. Класіфікацыя познясярэднявечных шпор Вялікага Княства Літоўскага другой паловы 14-16 ст.// Гістарычны Альманах. — Горадня, 1998.
  • Бохан Ю. Узбраенне войска ВКЛ другой паловы XIV — канца XVI ст. — Мінск, 2002. — 336с.
  • Бохан Ю. Зброя Вялікага княства Літоўскага 1385—1576. —  Мінск,  2003. — 88с.
  • Бохан Ю. Наёмнае войска ў Вялікім княстве Літоўскім XV—XVI стст. — Мінск, 2004. — 92 с.
  • Бохан Ю. Меч з Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці// Беларускі гістарычны часопіс. — 2003. — № 2г. 
  • Бохан Ю. Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV—XVI стагоддзях. — Мінск, 2008. — 76 с.
  • Бохан Ю. Вайсковая справа у Вялікім княстве Літоускім у другой палове XIV- канцы XVI ст. — Мінск, 2008.
  • Бохан Ю. Ваяры Грунвальдскай бітвы. — Мінск : Беларусь, 2010.
  • Бохан Ю. Узбраенне насельніцтва беларускіх зямель у XIV—XVI стагоддзях. — Мінск : Беларусь, 2012. — 151 с.
  • Бохан Ю. Мястэчкі і працэсы ўрбанізацыі на землях Беларусі ў XV—XVIII стст. / Ю. М. Бохан; уклад. М. А. Волкаў. — Мінск : Беларуская навука, 2018. — 292 с. : іл., 2-е выд. Мінск: Беларуская навука, 2020.

Зноскі

  • ЭнцВКЛ 2005.
  • Бохан, Ю. М. Мястэчкі вярхоўяў Віліі і нёманскай Беразіны ў XV—XVIII ст. (па археалагічных і пісьмовых крыніцах) / Ю. М. Бохан: Дыс… канд. гіст. навук: 07.00.06. / АН Бел. Ін-т гісторыі. — Мн, 1994. — 266 с.
  • Літаратура

    Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)