Юха Сіпіля

Ю́ха Пе́тры Сі́піля (фінск.: Juha Petri Sipilä; нар. 25 красавіка 1961, Ветэлі, Фінляндыя) — фінскі палітык, старшыня партыі Фінляндскі цэнтр, бізнесмен; прэм’ер-міністр Фінляндыі (2015—2019).

Юха Сіпіля
Juha Sipilä
Сцяг Прэм’ер-міністр Фінляндыі
29 мая 2015 — 6 чэрвеня 2019
ПапярэднікАлександэр Стуб
ПераемнікАнты Рынэ
Сцяг 60-ы Старшыня Эдускунты Фінляндыі
28 красавіка 2015[1] — 28 мая 2015
ПапярэднікЭра Хейнялуама
ПераемнікМарыя Лохела
Лідар партыі Фінляндскі цэнтр
з 9 чэрвеня 2012 года
ПапярэднікМары Ківініемі
Нараджэнне25 красавіка 1961(1961-04-25) (63 гады)
Імя пры нараджэнніфінск.: Juha Petri Sipilä
ГрамадзянстваСцяг Фінляндыі Фінляндыя
Веравызнаннелестадыянства[d]
Партыя
Адукацыя
Навуковая ступеньмагістр інжынерных навук[d] (1986)
Дзейнасцьпалітык, бізнесмен, інжынер
Узнагароды
Grand Cross of the Order of the White Rose of Finland Cross of Merit of the War Invalides Medal for Military Merits
Сайтjuhasi.fi (фін.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Нарадзіўся 25 красавіка 1961 года ў Ветэлі ў Фінляндыі. З 1980 па 1986 годзе навучаўся ва Універсітэце Оўлу, дзе атрымаў дыплом інжынера.

У 1998 годзе пачаў свой уласны бізнэс у Fortel Invest Oy, але пазней прадаў яго.

У 2011 годзе па выбарчай акрузе Оўлу быў абраны ў Парламент Фінляндыі (атрымаў 5543 галасы).

У красавіку 2012 года заявіў аб сваім намеры балатавацца на пасаду старшыні партыі Фінляндскі цэнтр на з’ездзе ў Раваніемі. На партыйным форуме, які прайшоў з 8 па 9 чэрвеня 2012 год, атрымаў у другім туры галасавання 1251 голас і, апярэдзіўшы Туома Пуумала (які набраў 872 галасы), быў абраны новым лідарам партыі. Яго партыя перамагла на парламенцкіх выбарах 2015 года.

Зноскі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)