Ян Клеменс Браніцкі

(1689—1771) кашталян кракаўскі, гетман вялікі каронны

Ян Клеменс Браніцкі (21 верасня 1689, Тыкоцін або Беласток — 9 кастрычніка 1771, Беласток) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай. Харунжы вялікі каронны (17241728), генерал артылерыі кароннай (17281735), гетман польны (17351752) і вялікі каронны1752), адначасова кракаўскі ваявода (17461762) і кашталян (з 1762).

Ян Клеменс Браніцкі
Jan Klemens Branicki
Ян Клеменс Браніцкі. Партрэт пэндзля Аўгустына Мірыса
Ян Клеменс Браніцкі. Партрэт пэндзля Аўгустына Мірыса
Герб «Грыф»
Герб «Грыф»
Гетман вялікі каронны
1752 — 1771
ПапярэднікЮзаф Патоцкі
ПераемнікВацлаў Пётр Жавускі
Кашталян кракаўскі
1762 — 1771
ПапярэднікСтаніслаў Панятоўскі
ПераемнікЕжы Аўгуст Мнішак
Нараджэнне21 верасня 1689(1689-09-21)[1][2]
Смерць9 кастрычніка 1771(1771-10-09)[1][4][…] (82 гады)
Месца пахавання
РодБраніцкія
БацькаСтэфан Мікалай Браніцкі
МаціКацярына Схаластыка з Сапегаў[d]
ЖонкаКацярына Барбара з Радзівілаў[d][5], Ізабела з Панятоўскіх і Барбара з Шэмбакаў[d]
Дзеціняма
АўтографВыява аўтографа
Званнегенерал
Узнагароды
ордэн Святога апостала Андрэя Першазванага рыцар ордэна Залатога руна ордэн Белага арла
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ян Клеменс Браніцкі — адзін з найбольш багатых і ўплывовых магнатаў Рэчы Паспалітай. Апошні з роду. Трымаў Бранскае (з 1709), Бельскае (з 1719), Кросненскае (з 1720), Масціцкае (з 1744) і Златарыйскае (з 1750) староствы.

Біяграфія

Прадстаўнік шляхецкага роду Браніцкіх герба «Грыф», сын Стэфана Мікалая, ваяводы падляшскага, і Кацярыны Схаластыкі з Сапегаў. Другое імя Клеменс пачаў ужываць у сталым веку замест хроснага імя Казімір.

Кацярына Барбара Радзівіл

У 1723 атрымаў ганаровы ўрад падчашага вялікага літоўскага, але не прыняў яго. У маладосці служыў у французскім войску. Па вяртанні ў 1709 далучыўся да групоўкі канцлера вялікага літоўскага Караля Станіслава Радзівіла і ажаніўся з ягонай дачкой Кацярынай.

Імкнуўся адыгрываць ахоўную ролю ў палітычным жыцці Рэчы Паспалітай, не дазваляў рэформаў, і ў гэтым дзейнічаў разам з Радзівіламі. Падтрымліваў караля Аўгуста Моцнага, у 1733 выступіў за абранне на сталец Аўгуста Саксонскага.

Групоўка Чартарыйскіх, якая выпрацавала план дзяржаўных рэформ, імкнулася перацягнуць Яна Клеменса Браніцкага на свой бок. Дзеля гэтага ў 1748 годзе яна зладзіла шлюб Браніцкага з Ізабеляй Панятоўскай (сястра будучага караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага). Аднак намаганні «Фаміліі» не далі плёну.

Быў платным агентам французскага ўраду, але з пачаткам Сямігадовай вайны (17561763) пераарыентаваўся на Прусію, зноў зблізіўся з рэфармісцкай групоўкай Чартарыйскіх. Па смерці Аўгуста Саксонскага ў 1763 меркаваў выставіць сваю кандыдатуру на сталец Рэчы Паспалітай, што прывяло да разрыву з Чартарыйскімі. Па гэтым яго пазбавілі рэальнай улады над войскам і вымусілі эмігрыраваць у Венгрыю, потым паразумеўся з Чартарыйскімі і вярнуўся. З мэтай аднаўлення ранейшага палітычнага ўплыву ўзяў удзел у арганізацыі Барскай канфедэрацыі, якую падтрымліваў фінансава.

Збудаваў раскошны палац у Беластоку («Падляшскі Версаль»). У 1745 заснаваў у горадзе Вайсковую школу будаўніцтва і інжынерыі.

Зноскі

  • Deutsche Nationalbibliothek Record #119176076 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  • Dr. Constant v. Wurzbach Branicki, Graf von Branice, Ruczcza und Tykocin, Johann Kasimir // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 2. — S. 115.
  • Radziwiłłowie herbu TrąbyWarszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
  • Літаратура

    Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі