Сямігадовая вайна (1756—1763) — буйны ваенны канфлікт XVIII стагоддзя, адзін з самых маштабных канфліктаў Новага часу. Сямігадовая вайна ішла як у Еўропе, так і за акіянам: у Паўночнай Амерыцы, у краінах Карыбскага басейна, Індыі, на Філіпінах. У вайне прынялі ўдзел усе еўрапейскія вялікія дзяржавы таго часу, а таксама большасць сярэдніх і дробных дзяржаў Еўропы, некаторыя індзейскія плямёны. Уінстанам Чэрчылем вайна нават была названа «першай сусветнай вайной». Вайну лічаць каланіяльнай, бо ў ёй сутыкнуліся каланіяльныя інтарэсы Вялікабрытаніі, Францыі і Іспаніі, а таксама першай акопнай — з-за прымянення ў вайне вялікай колькасці рэдутаў і іншых хуткаўзведзеных умацаванняў — і першай артылерыйскай вайной: колькасць гармат у ёй з 1756 — 2 на 1000 штыкоў, з 1759 года — 3-4 гарматы на 1000 штыкоў і 5-6 гармат у 1761 годзе.
Сямігадовая вайна |
---|
А. А. Кацэбу. «Кунерсдорфская бітва» (1848) |
Дата | 1756—1763 |
---|
Месца | Еўропа, Афрыка, Індыя, Паўночная Амерыка, Карыбскі басейн, Філіпіны, Паўднёвая Амерыка |
---|
Прычына | узмацненне Прусіі, франка-англійскае каланіяльнае суперніцтва |
---|
Вынік | Узвышэнне Прусіі; Англія вырвалася наперад у каланіяльнай гонцы, атрымаўшы над Францыяй шэраг перамог у калоніях: анексія Англіяй Канады, Усходняй Луізіяны, астравоў Дамініка, Сент-Вінсент, Грэнада і Табага, Сенегала і ўсіх факторый Францыі ў Індыі; Іспаніяй — Заходняй Луізіяны |
---|
Праціўнікі |
---|
|
Камандуючыя |
---|
|
Сілы бакоў |
---|
Сотні тысяч салдат (падрабязней гл. ніжэй) | Сотні тысяч салдат (падрабязней гл. ніжэй) |
|
Страты |
---|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Асноўнае супрацьстаянне ў Еўропе адбывалася паміж Аўстрыяй і Прусіяй з-за Сілезіі, страчанай Аўстрыяй у папярэдніх Сілезскага войнах. Таму Сямігадовую вайну называюць таксама трэцяй Сілезскай вайной. Першая (1740—1742) і другая (1744—1748) Сілезскія войны з’яўляюцца складовай часткай вайны за аўстрыйскую спадчыну. У шведскай гістарыяграфіі вайна вядомая як Памеранская вайна (швед. Pommerska kriget), у Канадзе — як «заваявальная вайна» (анг.: The War of the Conquest) і ў Індыі як «Трэцяя Карнацкая вайна» (анг.: The Third Carnatic War). Паўночнаамерыканскі тэатр вайны называюць франка-індзейскай вайной.
Пазначэнне «сямігадовая» вайна атрымала ў 1780-х гадах, да таго пра яе казалі як пра «нядаўнюю вайну».
Гл. таксама
Зноскі
Літаратура
Спасылкі