Ян Эдвард Ваньковіч

Ян Э́двард Ванько́віч (польск.: Jan Edward Wańkowicz, руск.: Ян Эдвард Ванькович; 23 кастрычніка 1834[1], маёнтак Малая Сляпянка, Мінскі павет, цяпер Мінскі раён — 2 жніўня 1899, Кракаў) — адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 гадоў у Берасцейскім павеце[2]. Сын Валянціна Ваньковіча[2].

Ян Эдвард Ваньковіч
польск.: Jan Edward Wańkowicz, руск.: Ян Эдвард Ванькович
Герб «Ліс»
Герб «Ліс»
Нараджэнне23 кастрычніка 1834(1834-10-23)
Смерць2 жніўня 1899(1899-08-02) (64 гады)
Месца пахавання
РодВаньковічы
БацькаВалянцін Ваньковіч
МаціАнэля з Растоцкіх
ЖонкаСтаніслава Ясклоўская
Адукацыя
Ваенная служба
Званнекамандзір паўстанцкага атраду
Камандаваўпаўстанцкім атрадам
БітвыПаўстанне 1863—1864 гадоў

Біяграфія

Ян Эдвард Ваньковіч у 1863 годзе

Сын Валянціна Ваньковіча і Анэлі з Растоцкіх. Па смерці бацькі атрымаў у спадчыну маёнтак Малая Сляпянка.

Скончыў Лясны інстытут у Пецярбургу (1860), працаваў ляснічым у Екацярынаслаўскай губерні, потым надляснічым у Белавежы[2].

З 1861 года ў гродзенскай рэвалюцыйнай арганізацыі[2].

Браў удзел у паўстанні 1863—1864 гадоў: змагаўся ў аддзеле Стасякевіча, ад мая ўзначаліў гэты аддзел. Пасля дзейнічаў на Падляшшы, узначальваў берасцейскі і кобрынскі паўстанцкія аддзелы. Удзельнічаў таксама ў паходзе генерала Юзафа Высоцкага  (руск.).

Па паразе аддзелу пераехаў з дапамогай Э. Ажэшкі ў Галіччыну[2], касір Галіцыйскага банка  (польск.).

За ўдзел у паўстанні маёнтак Малая Сляпянка быў канфіскаваны царскімі ўладамі. Ян Эдвард быў арыштаваны аўстрыйскімі ўладамі, але здолеў уцячы і да 1869 перабываў на эміграцыі[2][2][3]. Вярнуўся ў Кракаў, дзе і памёр.

Пахаваны на Ракавіцкіх могілках у Кракаве[4].

Быў жанаты са Станіславай Ясклоўскай.

Зноскі

Літаратура

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі