Малая Сляпянка

колішняя вёска і маёнтак, з 1959 года ў складзе горада Мінска

Мала́я Сляпя́нка — колішняя вёска на левым беразе Слепні, з 1959 года ў складзе Мінска.

Вёска
Малая Сляпянка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Прыгарадны
Каардынаты
Малая Сляпянка на карце Беларусі ±
Малая Сляпянка (Беларусь)
Малая Сляпянка
Малая Сляпянка (Мінск)
Малая Сляпянка

Гісторыя

Малая Сляпянка на малюнку Часлава Манюшкі. 1846 г.

У XIX стагоддзі валоданне Ваньковічаў. Пасля Мельхіёра Ваньковіча (1775—1842) валоданне перайшло Валенцію. У Малой Сляпянцы Валенцій меў сядзібу з майстэрняй, дзе плённа працаваў. Пасля смерці Валенція маёнтак Малая Сляпянка перайшоў яго сыну Яну Эдварду. За ўдзел Яна Эдварда ў паўстанні 1863—1864 гадоў маёнтак быў канфіскаваны расійскімі ўладамі на карысць дзяржавы, Ян Эдвард іміграваў. Пазней маёнткам валодаў Шміт.

У 1917 годзе вёска Сеніцкай воласці Мінскага павета Мінскай губерні; 45 двароў, 249 жыхароў. Побач аднайменны маёнтак (53 жыхары). У сакавіку 1931 года ў вёсцы прайшоў I і адзіны з’езд Камуністычнага саюза моладзі Заходняй Беларусі. З 1934 года ў Прыгарадным сельсавеце, Менскі раён, цэнтр саўгаса імя Аляксандра Чарвякова (з 1937 года саўгас «Малая Сляпянка»). У 1959 годзе ўвайшла ў межы горада Мінска, Партызанскі раён[1].

Сядзіба месцілася ў раёне сучаснай Гарадской бальніцы № 6, вёска — у раёне шматпавярховай забудовы вуліц Мендзялеева і Уральскай, паліклінікі № 14 і гімназіі № 5. Былая вясковая забудова атрымала назвы Першы і Другі завулак Мендзялеева, але неўзабаве была знесеная[2].

У канцы 2014 года Камісія па найменні і перайменаванні праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых складовых частак горада Мінска прапанавала назву «Малая Сляпянка» для праектуемай станцыі чацвёртай лініі мінскага метрапалітэна. Аднак у 2016 годзе ўладамі была зацверджаная назва Станцыя метро Сляпянка, што можа выклікаць блытаніну з мікрараёнам Вялікая Сляпянка[3].

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі