Яўген Аляксандравіч Абрамовіч

беларускі футбаліст

Яўген Абрамовіч (нар. 17 верасня 1995, Барысаў) — беларускі футбаліст, брамнік жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ».

Футбол
Яўген Абрамовіч
Поўнае імяЯўген Аляксандравіч Абрамовіч
Нарадзіўся17 верасня 1995(1995-09-17)[1] (28 гадоў)
Грамадзянства Беларусь
Рост184 см
Вага80 кг[3]
Пазіцыябрамнік
Інфармацыя пра клуб
КлубБеларусь Тарпеда-БелАЗ
Нумар1
Клубная кар’ера[* 1]
2015—2018 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна)0 (0)
2018   Беларусь Смалявічы7 (-12)
2019 Беларусь Смалявічы16 (-9)
2020 Беларусь Арсенал (Дзяржынск)18 (-20)
2021— Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна)25 (-20)
2022   Беларусь Арсенал (Дзяржынск)29 (-40)

Клубная кар’ера

З 2015 года пачаў выступаць за дубль жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ», дзе гуляў на працягу трох з паловай гадоў. Прыцягваўся таксама да асноўнай каманды ў якасці трэцяга брамніка, аднак так і не дэбютаваў за яе.

У жніўні 2018 года на правах арэнды перайшоў у «Смалявічы»[4]. 7 кастрычніка 2018 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, правёўшы на полі ўсе 90 хвілін у матчы з мінскім «Дынама» (0:2). У далейшым стаў рэгулярна з’яўляцца ў стартавым складзе каманды. У снежні 2018 года падоўжыў пагадненне са «Смалявічамі»[5]. Сезон 2019 пачынаў асноўным брамнікам, з верасня перастаў з’яўляцца на полі. У студзені 2020 года пакінуў «Смалявічы»[6].

З пачатку 2020 года трэніраваўся з дзяржынскім «Арсеналам» і ў сакавіку падпісаў кантракт з клубам[7]. Стаў асноўным брамнікам дзяржынскай каманды.

У студзені 2021 года вярнуўся ў «Тарпеда-БелАЗ»[8]. Быў другім брамнікам каманды, у сезоне 2021 правёў два матчы. У студзені 2022 года быў аддадзены ў арэнду ў «Арсенал»[9], дзе ў сезоне 2022 замацаваўся ў якасці асноўнага брамніка ў Вышэйшай лізе.

У снежні 2022 года пасля вяртання з арэнды стаў трэніравацца з «Тарпеда-БелАЗ»[10]. У студзені 2023 года падпісаў новы кантракт з клубам[11]. У сезоне 2023 быў асноўным брамнікам жодзінцаў. У лістападзе 2023 года падоўжыў пагадненне да канца 2025 года[12].

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы
2015дубльТарпеда-БелАЗ 23−43
2016дубльТарпеда-БелАЗ 28−26
2017дубльТарпеда-БелАЗ 23−27
2018 (1)дубльТарпеда-БелАЗ 12−25
2018 (2)Д1Смалявічы 7−12
2019Д2Смалявічы 16−9
2020Д2Арсенал 18−20
2021Д1Тарпеда-БелАЗ 2−4
2022Д1Арсенал 29−40
2023Д1Тарпеда-БелАЗ 23−16

Крыніцы

  • https://www.pressball.by/footballstat/evgeni_abramovich/
  • «Торпедо-БелАЗ» отдало голкипера Абрамовича в аренду «Смолевичам» (руск.). by.tribuna.com.
  • Бразевич остался у руля "Смолевичей". Клуб подписал Барсукова и Вакулича (руск.). football.by (21 снежня 2018). Праверана 23 лістапада 2023.
  • «Смолевичи» вышли из отпуска! (руск.). Афіцыйная старонка «Смалявічаў» на vk.com (10 студзеня 2020). Праверана 23 лістапада 2023.
  • Вратарь Абрамович подписал контракт с "Арсеналом" (руск.). football.by (19 сакавіка 2020). Праверана 23 лістапада 2023.
  • Вратарь Абрамович сменил "Арсенал" на "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (14 студзеня 2021). Праверана 23 лістапада 2023.
  • "Торпедо-БелАЗ" отдало Абрамовича в аренду "Арсеналу" (руск.). football.by (25 студзеня 2022). Праверана 23 лістапада 2023.
  • Футбол. Евгений Абрамович вернулся в жодинское "Торпедо-БелАЗ" из дзержинского "Арсенала" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (17 снежня 2022). Архівавана з першакрыніцы 19 снежня 2022. Праверана 19 снежня 2022.
  • Евгений Абрамович заключил новый контракт с "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (19 студзеня 2023). Праверана 23 лістапада 2023.
  • Евгений Абрамович продлил контракт с "Торпедо-БелАЗом" (руск.). football.by (23 лістапада 2023). Праверана 23 лістапада 2023.
  • 🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)