(5) Астрэя

астэроід

5 Астрэя (Astraea; у ранняй навуковай літаратуры Astræa) — буйны астэроід у галоўным астэроідным поясе. Першым у небе яго пабачыў 8 снежня 1845 г. нямецкі астраном-аматар Карл Людвіг Хенке.

5 Астрэя M:
Параўнальныя памеры Астрэі і Цэрэры
Адкрыццё
ПершаадкрывальнікКарл Хенке
Месца выяўленняДрэздэнка
Дата выяўлення8 снежня 1845
ЭпанімAstraea[d][1]
Альтэрнатыўныя абазначэнні1969 SE
КатэгорыяГалоўны пояс астэроідаў
Арбітальныя характарыстыкі
Эпоха 26 лістапада 2005
Эксцэнтрысітэт (e)0,193
Вялікая паўвось (a)384,915 млн км
(2,573 а.а.)
Перыгелій (q)310,627 млн км
(2,076 а.а.)
Афелій (Q)459,204 млн км
(3,07 а.а.)
Перыяд абарачэння (P)1 507,503 сут (4,127 г)
Сярэдняя арбітальная скорасць18,394 км/с
Схіленне (i)5,369°
Даўгата ўзыходнага вузла (Ω)141,690°
Аргумент перыгелія (ω)357,530°
Сярэдняя анамалія (M)194,442°
Фізічныя характарыстыкі
Дыяметр167×123×82 km[1][3]
Маса~2,4×1018 кг
Шчыльнасць~2,7 г/см³[2]
Паскарэнне свабоднага падзення на паверхні~0,023 м/с²
2-я касмічная скорасць~0,062 км/с
Перыяд вярчэння0,700 03 d[3]
Спектральны класS
Абсалютная зорная велічыня6,85m
Альбеда0,227[1]
Сярэдняя тэмпература паверхні167 К (−106 °C)

Арбіта

Параметры арбіты тыповыя для астэроідаў. Вялікая паўвось роўная 2.573 а.а., перыгелій 2.077 а.а., афелій 3.070 а.а., нахіл да экліптыкі 5.369°, эксцэнтрысітэт 0.193, абарочваецца вакол Сонца за 4.13 гадоў.

Фізічныя характарыстыкі

Астрэя мае памер 167×123×82 км. Паверхня складзеная светлымі горнымі пародамі (адбіваюць 23% святла). Паводле спектру належыць да S-тыпу астэроідаў.

Глядзіце таксама

Спасылкі