122-і партызанскі полк «За Радзіму»

Партызанскі полк на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны

122-і партызанскі полк «За Радзіму»савецкае партызанскае падраздзяленне, створанае ў кастрычніку 1943 года на базе 122-га партызанскага атрада «За Радзіму» (арганізаванага ў савецкім тыле ў чэрвені 1942 года з выпускнікоў Асобага беларускага збора, у верасні прыбыўшага ў Бялыніцкі раён). Дзейнічаў на акупіраванай тэрыторыі Бялыніцкага і Шклоўскага раёнаў. 30 чэрвеня 1944 года полк (1133 партызаны, 3 батальёны) злучыўся з Чырвонай Арміяй.

122-ы партызанскі полк «За Радзіму»
Гады існавання19431944
Краіна СССР
 Беларуская ССР
ПадпарадкаваннеБеларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць уМагілёўскае партызанскае злучэнне
Тыпсавецкія партызаны
Функцыязмаганне з Нямецкай акупацыйнай адміністрацыяй
Колькасць1133 партызаны (30.6.1944)
ДыслакацыяБялыніцкі і Шклоўскі раёны
ВойныДругая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Камандзіры
Вядомыя камандзірыА. І. Ліпскі

Камандаванне

Камандзір

  • А. І. Ліпскі

Камісар

  • М. Ф. Кручынін

Начальнікі штаба

  • П. А. Сікорскі;
  • М. А. Салтаказін

Гісторыя

Партызаны праводзілі аперацыі на чыгунках і шашэйных дарогах, наносілі ўдары па нямецкіх гарнізонах, у тым ліку ў вёсцы Пашкава Магілёўскага раёна, гарадскім пасёлку Бялынічы, вёсцы Малы Кудзін Бялыніцкага раёна. 10 верасня 1943 года знішчылі шашэйны мост цераз раку Друць. У маі 1943 і студзені 1944 гадоў вялі баі з карнікамі, 20 чэрвеня 1944 года — за авалоданне чыгуначным участкам ШклоўЛатва, дзе знішчылі больш за 840 рэек.

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

  • Партызанскі полк 122-і // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 477. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.