22 (песня Тэйлар Свіфт)

«22» — чацвёрты сінгл амерыканскай кантры-поп спявачкі Тэйлар Свіфт з яе чацвёртага студыйнага альбома «Red». Афіцыйны рэліз адбыўся 12 сакавіка 2013 года пад лэйблам Big Machine. Кампазіцыя была напісана самой спявачкай у супрацоўніцтве з Максмам Марціным і Шалбэкам. Песня атрымала ў асноўным станоўчыя водгукі ад музычных крытыкаў і дасягнула 20 месца ў Billboard Hot 100.

«22»
Вокладка сінгла «22» (P175, 2013)
Сінгл выканаўцы Тэйлар Свіфт
з альбома Red
Выпушчаны12 сакавіка 2013
Моваанглійская
ФарматCD-сінгл, лічбавая дыстрыбуцыя
Жанрпоп, дыска, баблгам-поп, дэнс-поп
Працягласць3:52
ЛэйблBig Machine
ПрадзюсарМакс Марцін, Шалбэк
Аўтар песніТэйлар Свіфт, Макс Марцін, Шалбэк
Месцы ў чартах
Тэйлар Свіфт, храналогія сінглаў
«I Knew You Were Trouble»
(2012)
«22»
(2013)
«Red»
(2013)

Інфармацыя

«22» была запісана як паўнавартасная поп-песня, якая пачынаецца з рэзкага акустычнага гітарнага рыфа, што пераходзіць у дыска, баблгам-поп і дэнс-поп на прыпеве[1][2][3]. На момант стварэння песня з'яўлялася адной з самых нестандартных у кар'еры спявчакі. Пасля самастойнага напісання альбома «Speak Now» яна вырашыла супрацоўнічаць з рознымі аўтарамі песень і прадзюсарамі для «Red», каб выйсці за рамкі свайго гучання. Лірычна трэк апісвае радасць і бесклапотнасць 22-гадовага ўзросту[4]. Дзякуючы сваёй прыхільнасці да пэўнай даты, з цягам часу песня ператварылася ў культурны феномен.

Тэйлар Свіфт распявадае пра кампазіцыю:

За ўвесь час 22 стаў маім любімым узростам. Мне падабаецца, што ты працягваеш нечаму вучыцца, але ведаеш усё, што табе трэба. Ты яшчэ нічога не ведаеш, але ты ведаеш, што нічога не ведаеш. Ты дастаткова дарослы для таго, каб пачаць будаваць планы на жыццё, але не настолькі, каб не мець шматлікіх пытанняў. З гэтага нараджаецца адчуванне бесклапотнасці, якое заснавана на нерашучасці, страху і, разам з тым, свабодзе дзеянняў. Я вельмі многаму навучылася ў гэтым узросце.

Трэк планавалі даслаць на радыё ЗША 5 сакавіка 2013 года, але прэм'еру адсунулі на адзін тыдзень, да 12 сакавіка. У Вялікабрытаніі рэліз адбыўся яшчэ пазней, 31 сакавіка. Разам з ім выйшаў эксклюзіўны абмежаваны тыраж індывідуальна пранумараванага CD-сінгла. Ён прадаваўся і сам па сабе, і разам з гастрольнымі таварамі.

Пасля выхаду «22» атрымала станоўчыя водгукі музычных крытыкаў, якія пахвалілі запамінальную мелодыю і поп-пастаноўку[5]. Песня дасягнула 20 месца ў Billboard Hot 100, стаўшы шостай песняй з «Red», якая дасягнула топ-20 у ЗША. Кампазіцыя таксама трапіла ў дзясятку лепшых сінглаў у многіх краінах свету. Музычнае відэа было знята ў Малібу, штат Каліфорнія. Згодна з сюжэтам, Свіфт весяліцца на вечарыне са сваімі сябрамі. Рэжысёрам выступіў Энтані Мэдлер[6].

Патаемнае пасланне — «Дыяна Эшлі Клэр Селена».

Чарты

Штотыднёвыя чарты

Чарт (2013)Вышэйшая
пазіцыя
ARIA21
Ultratip Flanders3
Ultratip Wallonia28
Hot 100 Airplay97
Hot Pop Songs28
Canadian Hot 10020
Canada CHR/Top 4016
Canada AC Hot11
Rádio Top 100100
SNEP155
IRMA12
Media Forest3
Lebanese Top 2014
RIANZ23
Official Charts Company9
Singles Digitál Top 10036
Mediaguide4
UK Singles Chart9
Billboard Hot 10020
Billboard Adult Contemporary19
Billboard Adult Top 409
Billboard Mainstream Top 4012

Выніковыя гадавыя чарты

Чарт (2013)Вышэйшая
пазіцыя
Canadian Hot 10078
UK Singles Chart76
Billboard Hot 10071
Billboard Adult Top 4048

Зноскі