Red (песня Тэйлар Свіфт)

«Red» (бел. «Чырвоны») — пяты сінгл амерыканскай кантры-поп спявачкі Тэйлар Свіфт з яе чацвёртага аднайменнага альбома. Кампазіцыя была напісана самой спявачкай, а з прадзюсіраваннем ёй дапамагалі Дэн Хаф і Нэйтан Чапмэн. Першапачаткова трэк быў выпушчаны 2 кастрычніка 2012 года як прома-сінгл. Пазней лэйбл Big Machine прадставіў яго ў якасці пятага паўнавартаснага сінгла з альбома «Red»[1].

«Red»
Вокладка сінгла «Red» (P175, 2013)
Сінгл выканаўцы Тэйлар Свіфт
з альбома Red
Выпушчаны6 верасня 2013
Моваанглійская
ФарматCD-сінгл, лічбавая дыстрыбуцыя
Жанркантры
Працягласць3:40
ЛэйблBig Machine
ПрадзюсарДэн Хаф, Нэйтан Чапмэн, Тэйлар Свіфт
Аўтар песніТэйлар Свіфт
Месцы ў чартах
Тэйлар Свіфт, храналогія сінглаў
«22»
(2013)
«Red»
(2013)
«Everything Has Changed»
(2013)

Песня атрымала ў асноўным станоўчыя водгукі ад музычных крытыкаў і дасягнула 6 месца ў Billboard Hot 100. Сінгл таксама трапіў у чарты Аўстраліі, Канады, Ірландыі, Японіі, Новай Зеландыі і Вялікабрытаніі. Акрамя таго, «Red» атрымала некалькі музычных узнагарод і намінацый, у тым ліку СMT Music Awards.

Інфармацыя

Тэйлар Свіфт анансавала «Red» 1 кастрычніка 2012 года на тэлешоў Good Morning America[2]. 7 кастрычніка ў жывым эфіры BBC Radio 1 на ўручэнні Teen Awards спявачка ўпершыню выканала кампазіцыю. Як патлумачыла Свіфт, назва і сэнс песні адлюстроўвае яе эмацыйны стан, тым самым ахопліваючы ўсю лірычную канцэпцыю альбома Red. Пазней, у інтэрв'ю часопісу Billboard, Свіфт таксама ўдакладніла, што падчас запісу альбома, менавіта «Red» стала пераломнай песняй[3]. 6 лістапада 2013 года Тэйлар выконала «Red» на цырымоніі ўручэння Country Music Association Awards сумесна з Элісан Краўс, Эдгарам Мэерам, Эрыкам Даркенам, Сэмам Бушам і Вінсам Гілам. Менавіта гэтая версія песні стала даступная для лічбавай загрузкі і стала паўнавартасным пятым сінглам з аднайменнага альбома[4].

Тэйлар Свіфт распявадае пра кампазіцыю:

Я напісала песню «Red» у сярэдзіне працы над альбомам, і яна паўплыла на тое, якім ён стаў. У ёй ідзе гаворка пра наяўнасць ў розных эмоцый свайго колеру — і раптам я ўсвядоміла, што большая частка эмоцый, якія я адчувала ў працэсе стварэння альбома, былі чырвонага колеру. Гэта былі моцныя эмоцыі: шчасце ці злосць. Яны з'яўляюцца крайнімі кропкамі спектру. Маё бачанне таго, у якім кірунку трэба рухацца з альбомам, моцна змянілася, таму што гэтая песня не падобная да таго, што я рабіла раней, і ў ёй мноства апісанняў — нешта ў ёй як быццам пашырыла маё бачанне альбома.

«Red» уяўляе сабой кантры-кампазіцыю з некаторымі музычнымі кампанентамі софт- і поп-року[5]. Яна вынконваецца ў танальнасці мі мажор з тэмпам прыблізна ў 125 удараў у хвіліну. У сваю чаргу, вакал Свіфт у межах кампазіцыі знаходзіцца ў дыяпазоне ад F♯3 да C♯5[6].

Кліп на «Red» упершыню быў прадстаўлены 3 ліпеня 2013 года. Рэжысёрам выступіў Кені Джэксан[7]. Відэашэраг змантаваны з кадраў канцэртных выступленняў Тэйлар падчас тура Red Tour[8]. Адпавядаючы тэксту песні, у кліпе пераважае чырвоны колер. Праца была намінавана на прэмію CMT Music Awards у катэгорыі «Відэа года», аднак узнагароду не атрымала.

Песня дэбютавала на шостым месцы ў чарце Billboard Hot 100 у ЗША і на першым месцы ў чарце Hot Digital Songs, які засноўваецца на продажах без уліку стрымінгу. Таксама ў Злучаных Штатах песня дэбютавала на другім месцы ў кантры-чарце Hot Country Songs. Сінгл таксама трапіў у чарты Аўстраліі, Канады, Ірландыі, Японіі, Новай Зеландыі і Вялікабрытаніі.

Патаемнае пасланне — «Стралец».

Версіі

  • Лічбавая версія
  1. «Red» — 3:43
  • Версія выступлення на CMA Awards
  1. «Red (2013 CMA Awards Performance)» — 3:51

Крытычныя водгукі

Кампазіцыя ў асноўным атрымала станоўчыя водгукі ад музычных экспертаў і аглядальнікаў. Taste of Country ацанілі «Red» у 4.5 зоркі з магчымых 5, назваўшы трэк лепшай песняй альбома[9]. Рэдакцыя Rolling Stone вылучыла гучанне банджа і гітары, ахарактарызаваўшы кампазіцыю, як простую, але ў той жа час эфектную[10]. У аглядах ад E! Online І Music City Post у песні былі адзначаны меладычнасць і пачуццёвая лірыка[11][12]. Неадназначнае меркаванне выказаў часопіс Spin. Рэдакцыя палічыла, што Тэйлар узяла на сябе «непрыдатную для яе ролю глянцавага софт-рокера»[13]. Падобны пункт гледжання выказалі і ў Entertainment Weekly. Там адзначылі, што трэку не хапае запалу і сэксуальнасці[14].

«Red» атрымала некалькі музычных узнагарод і намінацый, у тым ліку СMT Music Awards.

ГодПрэміяНамінацыяВынікСпасылка
2014CMT Music AwardsЖаночае відэа годаНамінацыя[15]
Відэа годаНамінацыя
BMI AwardsМатэрыял годаПерамога[16]
Топ-50 песеньПерамога

Чарты

Штотыднёвыя чарты

Чарт (2012-2013)Вышэйшая
пазіцыя
ARIA30
Canadian Hot 1005
Canada Country17
IRMA25
SNEP103
Japan Hot 10043
RIANZ14
Official Charts Company22
PROMUSICAE46
UK Singles Chart26
Billboard Hot 1006
Hot Country Songs2
Country Airplay7

Выніковыя гадавыя чарты

Чарт (2013)Вышэйшая
пазіцыя
Hot Country Songs44
Country Airplay43
Чарт (2014)Вышэйшая
пазіцыя
Country Airplay99

Зноскі