DualShock

DualShock (зарэгістраваны як DUALSHOCK, часам завецца Dual Shock) — стандартны аналагавы гульнявы кантролер для прыставак PlayStation, PlayStation 2 і PlayStation 3 з функцыяй зваротнай сувязі ў выглядзе вібрацыі. DualShock упершыню быў прэзентаваны ў Японіі ў канцы 1997 года, у ЗША — у траўні 1998 года; яго продажы паўсюль былі вельмі паспяховымі. Упершыню прапанаваны ў якасці другаснай перыферыі для PlayStation, з цягам часу геймпад выціснуў як арыгінальны лічбавы кантролер, так і аналагавы Sony Dual Analog Controller і ў далейшым ужо пастаўляўся ў камплекце з прыстаўкай.

DualShock
DualShock 2
DualShock 3

Гісторыя

Сямейства кантролераў кампаніі Sony пачало развіццё ў 1994 годзе з выхадам гульнявой прыстаўкі PlayStation. Першапачаткова кантролер (у той час яшчэ без назвы) не меў аналагавых джойстыкаў, яны з’явіліся ў другім пакаленні кантролераў Sony — у мадэлі Dual Analog, папярэдняй DualShock. У сакавіку 1999, разам з запускам PlayStation 2, быў прэзентаваны DualShock 2, які стаў распаўсюджвацца ў камплекце з прыстаўкай. Напачатку разам з PlayStation 3 пастаўляўся кантролер Sixaxis, пераемнік кантролера DualShock, аднак зараз у камплекце з PlayStation 3 пастаўляецца анансаваны на Tokyo Game Show (2007) кантролер DualShock 3.

Вібрацыя

DualShock атрымаў сваю назву дзякуючы двум убудаваным вібраматорам. Яны кіраваліся праграмным забеспячэннем прыстаўкі і забяспечвалі лепшае ўзаемадзеянне з гульнёй.

У момантах, вызначальных распрацоўшчыкамі кожнай гульні, вібраматоры запускаліся з рознай магутнасцю і працягласцю, дазваляючы «адчуць» падзеі, якія адбываюцца на экране. Так, у гоначных гульнях удар машыны аб борт трасы выклікаў кароткачасовае «скалынанне» кантролера, ствараючы ілюзію таго, што ў руках гульца — штурвал гоначнага баліда. У 3D-шутэрах стральба са зброі суправаджалася «дрыгаценнем» кантролера, які таксама ствараў дэзарыентацыю гульца пры раненні кіраванага героя. А напрыклад у гульнях серыі Crash Bandicoot вібрацыя ўжывалася пры сутыкненнях з супраціўнікам, асабліва цвёрдымі рэчамі, пры скоках і атакуючых рухах.

Вібрацыя ўжывалася і ў больш нестандартных выпадках — у серыі жудас-гульняў Silent Hill яна перадавала пульс галоўнага героя. У сцэнах, дзе герой адчуваў страх ці напружанне, пульс пачашчаўся, дазваляючы гульцу вастрэй адчуваць эмацыянальны бок гульні.

Узнагарода Эммі

8 студзеня 2007 года за гульнявы кантролер DualShock кампанія Sony атрымала прэмію Эммі «за распрацоўку перыферыі і ўплыў, аказаны на тэхналогію гульнявых кантролераў».

Значэнні піктаграм на кнопках

Схема DualShock 3

У канцы жніўня 2010 года дызайнер для кансоляў PlayStation Тэію Гото (англ.: Teiyu Goto) распавёў аб тым, што значаць піктаграмы на кнопках кантролераў для кансоляў Sony. У той час, як іншыя кампаніі прызначалі кнопкам родныя літары алфавіту ці колеры, дызайнеры Sony для PlayStation жадалі падаць гульцым нешта больш простае для запамінання[1]:

  • трохкутнік — сімвалізуе пункт гледжання ці напрамак;
  • квадрат — сімвалізуе аркуш паперы ці меню;
  • круг — сімвалізуе станоўчы адказ на пытанне (Японія);
  • крыж — сімвалізуе адмоўны адказ на пытанне (Японія).

Варта заўважыць, што на ўсіх тэрыторыях, акрамя Японіі, кнопка з піктаграмай крыжа ўжываецца для пазначэння станоўчага адказу на пытанне, а з піктаграмай круга — для адмоўнага.

Мадэлі DualShock 3

Усе мадэлі кантролера падыходзяць для ўсіх мадэляў гульнявой прыстаўкі PS3.

Кантролер DualShock 3 абавязкова прадаецца ў камплекце з гульнявой прыстаўкай PS3, а таксама прадаецца асобна і ў камплектах з гульнямі.

Мадэлі DualShock 3 для спажыўца, акрамя адрозненняў у прызначэнні кнопак з піктаграмамі круга і крыжа, адрозніваюцца адзін ад аднаго колерам і рэгіёнам прадажаў. Адрозненне кантролера па рэгіёнах палягае ва ўжыванні інструкцый і тэксту на пакунку кантролера на мовах, характэрных для пэўнага рэгіёну продажаў. Гарантыйнае абслугоўванне ажыццяўляецца на тэрыторыі рэгіёну продажаў пэўнай мадэлі кантролера.

Пазначэнне мадэляў кантролера складаецца з 8-11 сімвалаў. Першыя сем сімвалаў пазначэння мадэлі аднолькавыя для ўсіх мадэляў DualShock 3 — СECHZC2, з якіх першыя чатыры цалкам супадаюць з першымі чатырма сімваламі ў пазначэнні мадэляў PS3 — CECH, пяты і шосты сімвалы тлумачаць, што прылада з’яўляецца бесправодным кантролерам — ZC, сёмы сімвал (лічба 2) тлумачыць, што гэта кантролер DualShock 3 (для кантролера SIXAXIS ужывалася лічба 1). Восьмы сімвал пазначае рэгіён продажаў. Расшыфроўка рэгіёнаў продажаў [2]:

  • Рэгіён R: Расія.
  • Рэгіён E: Еўропа (уключаючы Вялікабрытанію і Ірландыю), Сярэдні Ўсход, Афрыка, Аўстралія, Новая Зеландыя (Акіянія), а таксама Расія, Украіна, Індыя, Цэнтральная Азія.
  • Рэгіён H: Ганконг, Сінгапур, Малайзія (Усходняя Азія).
  • Рэгіён U: ЗША, Канада (Паўночная Амерыка), Мексіка, Цэнтральная і Паўднёвая Амерыка.
  • Рэгіён J: Японія.

Прыклады пазначэнняў кантролера DualShock 3:

CECHZC2R — кантролер DualShock 3 для продажу ў Расіі, чорнага колеру;
СECHZC2EMB — кантролер DualShock 3 для продажу ў Еўропе, блакітнага колеру

Варыянты пазначэння кантролера: часам паміж чацвёртым і пятым сімваламі ставіцца злучок, а сімвалы, якія пазначаюць колер, пішуцца літарамі меншага памеру і прысутнічае прабел паміж сімваламі, якія пазначаюць колер, і іншымі сімваламі пазначэння кантролера.

Колеры кантролера DualShock 3
№ п/пКолерСімвалы колеру ў пазначэнні кантролераФірмовая назва колеру кантролера на пакункуВарыянты продажу кантролераАсаблівасці
1ЧорныАдсутнічаюць1 варыянт — адсутнічае,

2 варыянт — PIANO BLACK,3 варыянт — CHARCOAL BLACK

Прадаецца асобна, з гульнявой прыстаўкай, у камплекце з гульнямі2 варыянт — продажы скончаны
2Белы (1 варыянт)CWCERAMIC WHITEПрадаецца асобна і з гульнявой прыстаўкай
3Белы (2 варыянт)LWCLASSIC WHITEПрадаецца асобна і з гульнявой прыстаўкай
4Белы (3 варыянт)НевядомаАдсутнічаеПрадаецца асобна, пачатак продажаў прысвечана да пачатка продажаў гульні MLB11:The ShowНа аблічным баку кантролера нанесены чырвоныя палоскі, абмежаваны выпуск, продажы скончаны
5Чырвоны (1 варыянт)DRDEEP REDПрадаецца асобна і ў камплекце з гульнямі
6Чырвоны (2 варыянт)SRSCARLET REDПрадаецца з гульнявой прыстаўкай
7Сіні (1 варыянт)МВMETALLIC BLUEПрадаецца асобна і ў камплекце з гульнямі
8Сіні (2 варыянт)GTTITANIUM BLUEПрадаецца з гульнявой прыстаўкай і гульнёй GRAN TURISMO 5Абмежаваны выпуск, продажы скончаны
9Сіні (3 варыянт)SBSPLASH BLUEПрадаецца з гульнявой прыстаўкай
10СерабрыстыSSSATIN SILVERПрадаецца асобна і з гульнявой прыстаўкай
11БлакітныYBCANDY BLUEПрадаецца асобна
12Празрыста сініOBXCOSMIC BLUEПрадаецца асобна і ў камплекце з гульняміСкрозь корпус бачныя абрысы дэталяў кантролера
13Празрыста чырвоныRQXCRIMSON REDПрадаецца асобнаСкрозь корпус бачныя абрысы дэталяў кантролера
14РужовыСPCANDY PINKПрадаецца асобна
15ЗялёныJGJUNGLE GREENПрадаецца асобна і ў камплекце з гульняміАблічны бок кантролера — зялёны, адваротны бок — шэры
16ХакіCMURBAN CAMOUFLAGEПрадаецца асобнаПа ўсім корпусе кантролера нанесены трохколерны малюнак
17ПясчаныUNXневядомаПрадаецца асобна і ў камплекце з гульнёй Uncharted 3:Drake’sАблічны бок — двухколерная камбінацыя пясчанага колеру з карычневымі плямамі, адваротны бок — карычневы
18ШэрыНевядомаGUN-METAL GREYПрадаецца з гульнявой прыстаўкайАбмежаваны выпуск, продажы скончаны
19Цёмна-шэрыНевядомаСLOUD BLACKПрадаецца з гульнявой прыстаўкайАбмежаваны выпуск, продажы скончаны
20ЗалатыНевядомаMAGICAL GOLDПрадаецца ў камплекце з гульнявой прыстаўкай і гульнёйАбмежаваны выпуск

Гл. таксама

Зноскі

Гл. таксама

  • Sixaxis