EMI

EMI (англ.: Electric and Music Industries) — брытанская медыягрупа (EMI Group), адна з найбуйнейшых гуказапісных кампаній свету (уваходзіць у «Вялікую чацвёрку»). Штаб-кватэра размяшчаецца ў Лондане.

EMI Group Ltd.
ТыпПрыватная кампанія
Заснаванне1931
Скасавана2012
ПераемнікParlophone Records Ltd.[d][1]
РазмяшчэннеСцяг Вялікабрытаніі Лондан, Англія, Вялікабрытанія
Ключавыя постаціЭрык Ніколі, галоўны выканаўчы кіраўнік
ГалінаМузыка
Колькасць супрацоўнікаў6 300
Матчына кампаніяUniversal Music Group[2], Sony (United Kingdom)[d] і Warner Music Group
Даччыныя кампанііEMI Music Japan
Сайтwww.emigroup.com

EMI была заснавана ў сакавіку 1931 года ў выніку зліцця двух гуказапісных лэйблаў — брытанскіх Columbia і Gramophone. У 1957 годзе EMI набылі амерыканскі лэйбл Capitol Records, атрымаўшы, такім чынам, ліцэнзаванне на выпуск амерыканскай музыкі (даўнія кантракты з RCA Victor і Columbia Records былі спынены). EMI таксама належала мноства лэйблаў у краінах Брытанскай Садружнасці, а таксама Індыі, Аўстраліі і Новай Зеландыі. У 1990-я гг. EMI набылі лэйбл Virgin Records. Самі EMI маюць таксама свой ўласны лэйбл EMI Records, у які ўваходзіць мноства малых лэйблаў (Parlophone, Real World, спецыялізаваныя лэйблы тыпу EMI Classics). Больш паловы брытанскіх выканаўцаў поп-музыкі выпускаліся на EMI.

EMI у наш час трэцяя па велічыні гуказапісная кампанія ў свеце пасля Universal Music Group і Sony Music Entertainment; EMI прадаюць сваю прадукцыю ў 50 краінах. Кампаніі належаць правы на больш за 1 млн кампазіцый. Па даных Hoover’s, у 2005 годзе выручка кампаніі зменшылася на 5,7 % да $3,65 млрд, прыбытак зменшыўся на 181 % да 105 млн.

Вядомыя выканаўцы, якія запісваліся на лэйбле

Зноскі

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)