Coldplay

«Coldplay» (вымаўляецца як Колдплэ̀й) — брытанская рок-група.Пачаўшы гуляць увосень 1996 года, і выпусціўшы сваю першую дэмазапіс Safety у 1998, група пайшла шляхам славы, але сапраўднага поспеху ў свеце Coldplay дамагліся толькі ў 2000 годзе, пасля выхаду іх другога сінгла «Yellow» з альбома Parachutes, які ўварваўся на вяршыні ўсіх чартаў Вялікабрытаніі і Злучаных Штатаў Амерыкі. Альбомы Coldplay разашліся тыражом больш за 80 мільёнаў асобнікаў.

Coldplay
Выява лагатыпа
Coldplay падчас выступлення ў Гановеры на Viva La Vida Tour 2009
Coldplay падчас выступлення ў Гановеры на Viva La Vida Tour 2009
Асноўная інфармацыя
Жанрыальтэрнатыўны рок
інды-рок
піяна-рок
пост-брыт-поп[1][2]
Гады1996 — цяперашні час
Краіна Вялікабрытанія
АдкульЛондан
ЛэйблыParlophone (Вялікабрытанія, Канада)
Capitol (ЗША)
EMI (Вялікабрытанія)
Fierce Panda (Вялікабрытанія)
СкладКрыс Марцін
Гай Берымен
Джоні Баклэнд
Уіл Чэмпіян
coldplay.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Група брала ўдзел у розных сацыяльных праектах, такіх як Band Aid 20, Live 8, кампаніі ў падтрымку дзяцей, хворых на рак. Таксама Coldplay выступілі на закрыцці паралімпійскіх гульняў 2012 у Лондане.

Удзельнікі Coldplay з’яўляюцца актыўнымі прыхільнікамі розных сацыяльных і палітычных кампаній, у прыватнасці Оксфэм — Make Trade Fair і Міжнароднай Амністыі.

У снежні 2012 года партал Last.fm назваў Coldplay лепшым выканаўцам за 10 гадоў скроблінгу[A][3].

Coldplay атрымлівалі прэмію Грэмі за ўсе альбомы, акрамя A Rush of Blood to the Head. Песні «In My Place» (у 2003 годзе), «Speed of Sound» (у 2006), «Talk» (у 2007), «Viva la Vida» (у 2009), «Life in Technicolor II» (2009), «Paradise» (у 2012), «Every Teardrop Is a Waterfall» (у 2012) і «Charlie Brown» (у 2013) Coldplay таксама атрымалі ці былі намінаваны на прэміі Грэмі.

Заўвагі

Зноскі

Літаратура

  • Roach, Martin (2003). Coldplay: Nobody Said It Was Easy. Omnibus Press. ISBN 0-7119-9810-8.
  • Spivack, Gary (2004). Coldplay: Look At The Stars. MTV/Simon/Pocket Books. ISBN 0-7434-9196-3

Спасылкі