Electronic Entertainment Expo

Electronic Entertainment Expo (бел.: Выстаўка электронных забаў, скар. ці E3) (з 2006 па 2008 год — E³ Media and Business Summit) — найбуйнейшая ў свеце штогадовая выстаўка-шоу індустрыі камп’ютарных відэагульняў. Тут распрацоўшчыкі гульняў, выдаўцы, вытворцы праграмнага і апаратнага забеспячэння прадстаўляюць камп’ютарныя і відэагульні, гульнявыя прыстаўкі, камп’ютарную электроніку і аксэсуары.

Electronic Entertainment Expo
СтатусАктыўная
ГалінаІндустрыя камп'ютарных гульняў
Месца правядзенняLos Angeles Convention Center
Горад/вобласцьЛос-Анджэлес
КраінаЗлучаныя Штаты Амерыкі
Дата першага правядзення1995
Дата апошняга правядзення2019
АрганізатарEntertainment Software Association
Наведвальнасць&&&&&&&&&&045600.&&&&&045 600 (2010 год)[1]
Вэб-сайтElectronic Entertainment Expo

У першую чаргу E³ — выстаўка для журналістаў і аматараў гульняў, у адрозненне ад прафесійнай канферэнцыі распрацоўшчыкаў гульняў Game Developers Conference (GDC), якая штогод праходзіць у маі ў Сан-Хасэ, Каліфорнія.

Па завяршэнні кожнай выстаўкі якасць прадстаўленых прадуктаў ацэньваецца незалежнай камісіяй, якая раздае ўзнагароды Game Critics Awards. Узнагароджваюцца лепшыя ідэі, гульні, прэзентацыі і гульнявая электроніка, а таксама называюцца прэзентацыі і прадукты, які найбольш расчаравалі наведвальнікаў выстаўкі.

Гісторыя

E3 праводзіцца з 1995 года асацыяцыяй Entertainment Software Association і праходзіць штогод у чэрвені ў Выставачным цэнтры Лос-Анджэлеса, штат Каліфорнія, ЗША. У канцы 1990-х выстаўка двойчы праводзілася ў Атланце, але мела там меншы поспех і «вярнулася» ў Лос-Анджэлес.

У 2006 годзе заснавальнік E3 вырашыў змяніць фармат выстаўкі і ператварыць велізарны шоу, якое наведваюць дзясяткамі тысяч людзей, у закрытую канферэнцыю для выбраных прадстаўнікоў прэсы[2]. Аднак у 2009 годзе выстаўка вярнулася да ранейшага фармату. У 2010 годзе выстаўка зноў прайшла ў Выставачным цэнтры Лос-Анджэлеса. У 2011 годзе яна праводзілася 6—9 чэрвеня там жа[3]. У 2012 — з 4 па 7 чэрвеня таксама ў Лос-Анджэлесе. Адносна планаў правядзення выстаўкі ў 2013 годзе прэзідэнт Entertainment Software Association Майкл Галахер у інтэрв’ю Los Angeles Times 4 чэрвеня 2012 сказаў[4]:

«Мы яшчэ вядзём перамовы з горадам Лос-Анджэлесам, але маецца шэраг пытанняў, якія неабходна вырашыць. Калі вырашыць іх нам не атрымаецца, мы мяркуем перабрацца куды-небудзь яшчэ».

Тым не менш, у 2013 годзе выстаўка таксама праводзіцца ў Выставачным цэнтры Лос-Анджэлеса.

Даты правядзення выстаўкі

  • E3 1995, 11—13 мая
  • E3 1996, 16—18 мая
  • E3 1997, 19—21 чэрвеня (Атланта)
  • E3 1998, 28—30 мая (аналагічна)
  • E3 1999, 13—15 мая
  • E3 2000, 11—13 мая
  • E3 2001, 17—19 мая
  • E3 2002, 22—24 мая
  • E3 2003, 14—16 мая (Лос-Анджэлес, Los Angeles Convention center)
  • E3 2004, 12—14 мая
  • E3 2005, 18—20 мая
  • E3 2006, 10—12 мая
  • E3 2007, 11—13 ліпеня (у фармаце Media and Business Summit)
  • E3 2008, 15—17 ліпеня (аналагічна)
  • E3 2009, 2—4 чэрвеня (Маямі)
  • E3 2010, 15—17 чэрвеня (Лос-Анджэлес)
  • E3 2011, 7-9 чэрвеня (Los Angeles Convention center)
  • E3 2012, 5—7 чэрвеня (аналагічна)
  • E3 2013, 10—13 чэрвеня (аналагічна)
  • E3 2014[en], 9—12 чэрвеня (аналагічна)
  • E3 2015[en], 16—18 чэрвеня (аналагічна)
  • E3 2016[en], 12—14 чэрвеня (аналагічна)
  • E3 2017[en], 13—15 чэрвеня (аналагічна)
  • E3 2018[en], 9—12 чэрвеня (аналагічна)
  • E3 2019[en], 11—13 чэрвеня (аналагічна)
  • E3 2020[en], адменена
  • E3 2021[en], 12—15 чэрвеня (аналагічна)
  • E3 2022, адменена[5]

Зноскі

Гл. таксама

  • Games Convention
  • Tokyo Game Show

Спасылкі